back_pattern
Ru

Адрес: 211120, г.Сенно,
ул. К.Маркса, 2

Е-mail: isp@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 4-12-96

Озеро Сенненское Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Храм святителя Николая Чудотвоца г.Сенно Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Памятник природы Капличка Физкультурно-спортивный комплекс Аллея Славы
Озеро Сенненское

КАВАЛЕНКА СЯРГЕЙ АНІСІМАВІЧ

КАВАЛЕНКА СЯРГЕЙ АНІСІМАВІЧ 

Нарадзіўся 27.11.1921 г. у вёсцы Ульянавічы. Герой Савецкага Саюза. Разам з бацькамі пераехаў у Магілёў. На фронце з красавіка 1944 г., а да гэтага быў у партызанах.

Было дваццаць чатыры гады

...Цудоўная, маляўнічая азёрная Сенненшчына. Ёсць тут веска Ульянавічы, даволі вялікая, упрыгожаная меднастволымі соснамі. У гэтых мясцінах i прайшло маленства Сяргея Каваленкі. А хлопчыкам ён рос вельмі здольным. Чытаць i пісаць навучыўся ячшэ да школы i маляваць умеў добра.

Ніяк нельга дараваць ворагу ўсё гэта. А бai вяліся ўжо на чужой зямлі. Ішоў сорак пяты, не так далека заставалася да Перамогі.

299-ы стралковы полк 255-й стралковай дывізіі, у якой ваяваў Сяргей Каваленка, наступаў на фашыстаў у складзе І-га Украінскага фронту. Неабходна было захапіць Верхне-Сілезкі прамысловы раён. На заходнім беразе paкі Одэр, якую трэба было фарсіраваць, знаходзіліся варожыя абарончыя збуданнi. 5-я стралковая рота 1 лютага ў 13 гадзін 45 хвілін атакавала пазіцыі праціўніка на паўднёвы захад ад горада Шургаст. Кулямётны агонь варожага дзота перакрываў шлях. Камандзір роты загадаў групе байцоў знішчыць яго.

Сяргей паўзе наперад. Да дзота, які палівае агнём, ужо рукой падаць. Ён злаўчыўся, кінуў гранату. Выбух – i цішыня. А ззаду нарастае, грыміць "Ура!" Рота паднялася ў атаку. Ды раптам ажывае, здавалася б, назаўсёды змоўклая амбразура. Зноў свінцовы лівень косіць нашых байцоў. У рашучы момант бою С. А. Каваленка закрыу сваім целам амбразуру дзота. Пазіцыя праціўніка была ўзята. Так 01.02.1945 г. загінуў С. А. Каваленка. 10.04.1945 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем названа вуліца ў Магілёве, у Сянно.

У Чырвоную Армію яго прызвалі ў 1940 годзе. На службу пайшоў, маючы сярэднюю адукацыю. I тут не пашчасціла, мабыць, упершыню за ўсё, яшчэ нядоўгае жыццё. У красавіку 1941 года яго камісавалі па хваробе.

У пачатку вайны Сяргей добраахвотна пайшоў на ўзвядзенне абарончых збудаванняў вакол Магілёва.

Не ўдалося Сяргею мінуць нямецкага лагера, які знаходзіўся ў раёне Магілёўскай фабрыкі шаўковых тканін. Яго падазравалі ў сувязі з партызанамі. На вачах Сяргея гітлераўцы расстралялі жонку i дзяцей старэйшага брата Мікалая.

3імовай ноччу, калі разгулялася завея, Сяргей разам з некалькімі таварышамі ўцёк да партызан. Разам са сваім атрадам народ­ных мсціўцаў трапіў на тэрыторыю Літвы. На фронце з красавіка 1944 года. Восенню сорак чацвёртага быў паранены. Але акрыяў, са шпіталя зноў вярнуўся на фронт. Прыйшло пісьмо ад брата Міхаіла, які некалі на Асінбудзе быў Сяргею за бацьку. Ды толькі пісьмо тое напісана было рукой медсястры са шпіталя, дзе ляжаў брат, гвардзеец-танкіст, з ампутаванымі нагамі, увесь абгарэлы.

Опрос
Безопасность дорожного движения зависит от:
Интернет-ресурсы
back_pattern