back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Озеро Сенненское ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Природа Сенненщины Памятник природы Капличка Физкультурно-спортивный комплекс Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"
Озеро Сенненское

Новости района

5 января 2015

"Запальвалі" Дзеды Марозы

Весела і незвычайна сустрэлі Новы год члены клуба “Наедине” Сенненскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.
Кіраўнік клуба Лілія Кулік, яна ж вядучая вечара, разам са сваімі калегамі — работнікамі ўстановы культуры — падрыхтавала цудоўную забаўляльную праграму. Удзельнікі навагодняга свята павесяліліся ад душы, бо да іх завіталі аж чатыры Дзеды Марозы.

Што добрае прынёс адыходзячы год, якія мары і надзеі звязаны з новым, як плануеце сустракаць навагоднія святы, што хацелі б пажадаць сваім сябрам? Адказы на пытанні вядучай зрабілі атмасферу мерапрыемства па-сапраўднаму шчырай і добразычлівай.
І пачаліся цуды і сюрпрызы. Першы Дзед Мароз, вытрымаўшы жартоўны тэст на пацвярджэнне свайго звання, нечакана ўзяў у рукі гармонік. Сюрпрыз-гульня “Песні ў капелюшы” прайшла пад цудоўны музычны акампанемент.
Наступнаму Дзеду ўдзельнікі свята чыталі вершы пра зіму і ёлку, а потым зусім як дзеці радаваліся атрыманай цукерцы. Яшчэ адзін галоўны навагодні госць сыграў чароўную мелодыю на трубе. А чацвёрты аказаўся адметным жартаўніком, яго трапныя слоўцы выклікалі, што называецца, смех да слёз.
Шмат чаго ў гэты вечар было ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Навагодняя крыжаванка, катанне на “конях”, кампліменты посаху Дзеда Мароза, танцы з паветранымі шарыкамі, упрыгожванне “ёлкі”, карагод, гераіня Новага года Каза… А “Снягурак”, як жа ў Новы год без іх, Дзеды Марозы выбіралі з залы.
“Дыскатэка Дзедаў Марозаў” запрасіла “ў круг” усіх гасцей вечара, які скончыўся традыцыйным для клуба “Наедине” салодкім сталом.

Таццяна Буракова.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern