back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Памятник природы Капличка Озеро Сенненское Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Физкультурно-спортивный комплекс ЗАГС и фонтан Влюблённые
Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"

Новости района

8 апреля 2019

Ходцевские школьники прославили Сенненский район на международном уровне

Вольга Карпава, вучаніца 10 класа, і Канстанцін Паразенка, навучэнец 6 класа Ходцаўскай ДССШ, выхаванец Ходцаўскага філіяла Машканскай ДШМ, сталі прызёрамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, які ў красавіку прайшоў у Віцебску.

 У намінацыі “Эстрадная песня” ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў юныя сенненцы ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені.

 Фестываль, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у дзясяты раз. Ён праводзіцца з мэтай раскрыцця і падтрымкі маладых талентаў, закліканы садзейнічаць умацаванню добрасуседскіх адносін паміж моладдзю дзвюх краін, развіццю культурнага абмену, прапагандзе лепшых узораў музычнай культуры.

 З кожным годам колькасць удзельнікаў мерапрыемства расце. Сёлета каля 200 дзяўчат і юнакоў з розных гарадоў нашай краіны і Смаленскай вобласці на працягу трох дзён змагаліся за перамогу ў фестывалі.

Для Вольгі і Канстанціна гэта першы поспех, атрыманы ў конкурсе міжнароднага маштабу. Імёны ходцаўскіх школьнікаў вядомы на Сенненшчыне. Стартавай пляцоўкай для Вольгі было яе выдатнае выступленне ў раённым конкурсе “Ранішняя зорка”. Канстанцін таксама добра ведае, што значыць выступаць перад вялікай глядацкай залай. Ён неаднаразова станавіўся прызёрам разнастайных мерапрыемстваў. 

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern