back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Физкультурно-спортивный комплекс Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Озеро Сенненское Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка
Физкультурно-спортивный комплекс

Новости района

14 июля 2020

Выкладанне школьных прадметаў у Сенненскай школе-інтэрнаце вядзецца па-беларуску

Далейшаму стварэнню ўмоў для ўсведамлення школьнікамі нацыянальнай прыналежнасці служыць рэалізацыя ва ўстанове інавацыйнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі».

— Работа над вялікім агульнашкольным праектам вядзецца праз некалькі малых практыка-арыентаваных праектаў, — расказвае Кацярына Кручок, загадчыца школьнай бібліятэкай. — Самы папулярны ў школьнікаў — арт-майстэрня «Чараўніца».

І таму ёсць лагічнае тлумачэнне. Швейная майстэрня школы-інтэрната мае добрае абсталяванне і заўжды была арыентавана на вытворчы працэс, у якім заняты дзеці. Новы праект мае свае спецыфічныя адметнасці, ён больш складаны, патрабуе асаблівых тэхналагічных навыкаў, а галоўнае — паглыблення ў духоўную сферу. Ткацтва, вышыўка, нанясенне на адзенне арнаментаў для нашых продкаў не абмяжоўваліся толькі ўтылітарнымі патрэбамі.

За чыста механічнымі дзеяннямі хавалася глыбокая духоўная праца, якая, як лічылася, аберагае асобу і род ад уздзеяння цёмных сіл.

Мы жывём у іншы час, у нас іншыя прыярытэты і каштоўнасці, а таму аўтары арт-праекта не разлічваюць на падобнае паглыбленне, але ўсё ж спадзяюцца далучыць сваіх выхаванцаў да некаторых нацыянальных традыцый і абрадаў. Здабыткам праекта сталі два камплекты касцюмаў для школьнікаў малодшага і старэйшага ўзростаў, вырабленыя з выкарыстаннем элементаў беларускага арнаменту і вышыўкі.

Касцюмы распрацаваны і пашыты майстрамі вытворчага навучання М. А. Кіцько і В. А. Івашка і выкарыстоўваюцца для правядзення абраду сустрэчы гасцей «Запрашаем у госці да нас!», сцэнарый якога распрацаваны ў нацыянальных традыцыях.

Асобнае месца ў дзейнасці праекта арт-майстэрня «Чараўніца» займае этнаграфічная калекцыя касцюмаў, створаная ў народным стылі пачатку 20 ст., звяртае ўвагу Кацярына Кручок. Калекцыя складаецца з 9 жаночых і мужчынскіх касцюмаў і спецыяльна распрацоўвалася для школьнага «Тэатра моды». Гэта яшчэ адзін невялікі школьны праект. Інтэрнатаўцаў у стылізаваных касцюмах

можна бачыць у час канцэртаў на школьнай і раённай сцэнах. Летась «Тэатр моды» паспяхова прадставіў на раённым конкурсе школьнікаў «Ранішняя зорка» этнаграфічную калекцыю «Святочны калейдаскоп», якая была ацэнена як лепшая.

У школе-інтэрнаце часта бываюць госці. І ні адзін з іх не пакідае навучальную ўстанову без сувеніра на памяць. У гэтай якасці выступаюць выявы дамавікоў, птушак, а таксама лялькі-абярэгі, лялькі-падарожніцы. Яшчэ адзін накірунак у стварэнні сувенірнай прадукцыі — сувеніры, прымеркаваныя да народных і праваслаўных святаў. Даволі запатрабаваны такія вырабы арт-майстэрні як сталовая бялізна, сурвэткі, прыхваткі з элементамі беларускай народнай вышыўкі і ласкутнай тэхнікі.

Група навучэнцаў школы-інтэрната, якая рэалізуе міні-праект «Чараўніца», на працягу ўсяго навучальнага года наведвалася ў Сенненскі дом рамёстваў. Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў інтэрнатаўцы працавалі над стварэннем двух касцюмаў (мужчынскага і жаночага), ідэнтычных сенненскаму строю канца 19-пачатку 20 стагоддзяў. Створаныя касцюмы занялі сваё дастойнае месца ў школьным этнаграфічным пакоі.

— Самая вялікая каштоўнасць праекта ў тым, што пад час яго рэалізацыі дзеці, якія аказаліся адарванымі ад сям’і, праз якую звычайна засвойваюцца і нацыянальныя традыцыі, атрымалі магчымасць паглыбіцца ў іх, вывучаць народную культуру, этычныя прынцыпы, нарэшце, адчуць сябе неад’емнай часткай этнасу. Пашыраецца іх слоўнікавы запас. У выніку ўдзельнікі праекта больш свабодна і часцей карыстаюцца беларускай мовай у побыце,- падкрэслівае Кацярына Кручок.

З 2008 года па 2019 у Сенненскай школе-інтэрнаце паспяхова рэалізаваны шэраг эксперыментальных і інавацыйных праектаў. Навучальная ўстанова стала для Міністэрства адукацыі пастаяннай пляцоўкай, дзе правяраецца, як сістэма адукацыі рэагуе на змены, складанасці і супярэчнасці, што ўзнікаюць у жыцці грамадства. Не стаў выключэннем праект па ўкараненні этнакультурных тэхналогій. Ён узбагаціў адукацыйнае асяроддзе школы, дапамог педагогам і вучням рэалізаваць свой творчы патэнцыял дзеля фарміравання і развіцця асобы юнага грамадзяніна як захавальніка і носьбіта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

«Голас Сенненшчыны», Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Здымкі прадастаўлены Сенненскай школай-інтэрнатам.


Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern