Выдатным падарункам юным жыхарам райцэнтра, якія любяць паганяць мяч, стане сучасная міні-футбольная пляцоўка па вуліцы Перамогі
Спартыўны аб’ект узводзіцца дзякуючы сацыяльнаму праекту «Родная Сторона — детям», які разлічаны на 5 гадоў, і супрацоўніцтву сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «НТС» і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». За час рэалізацыі праекта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь плануецца пабудаваць 118 шматфункцыянальных дваровых спартыўных пляцовак.