back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Памятник природы Капличка Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Физкультурно-спортивный комплекс Озеро Сенненское Парк Трёх Героев
Памятник природы Капличка

Новости района

15 июня 2017

У жылых мікрараёнах райцэнтра абсталявана каля 24 дзіцячых гульнявых пляцовак, якія абслугоўваюцца Сенненскім РУП ЖКГ

У вясеннія месяцы з мэтай падрыхтоўкі да летняга перыяду і бяспечнага функцыянавання камісіяй у складзе прадстаўнікоў РЦГЭ, РАНС, аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і РУП ЖКГ быў праведзены маніторынг гэтых аб’ектаў. Асноўнымі недахопамі, якія выявіла камісія ў час рэйду былі: нерабочы стан драўляных канструкцый, незамацаванасць арэляў, адсутнасць ці невялікая колькасць пяску ў пясочніцах. Многія канструкцыі пляцовак патрабавалі афарбоўкі.

Як адзначыла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Сапрыка, пераважная большасць гульнявых зон для дзяцей у дварах шматкватэрных дамоў была абсталявана яшчэ ў савецкія часы, таму патрабуе пастаяннай пільнай увагі і перыядычнага рамонту.

Па выніках маніторынгу быў праведзены неабходны рамонт амаль усіх агледжаных аб’ектаў. Акрамя таго, тут з’явілася больш скрыняў для смецця, лавачак для дарослых, якія прыводзяць гуляць на пляцоўкі сваіх малышоў. Толькі за красавік бягучага года жыллёва-камунальная гаспадарка выдаткавала на гэтыя мэты 1,5 тысячы рублёў. Работы па рамонце працягваюцца. За кожнай пляцоўкай замацаваны адказныя за ўборку і добраўпарадкаванне работнікі ЖКГ.

Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці колькасць абсталяваных месцаў для гульні дзяцей у гарадскіх дварах паступова павялічваецца. Летась па завулку Касманаўтаў і вуліцы Кастрычніцкай былі ўстаноўлены дзве новыя пляцоўкі. Сёлета гульнявы дзіцячы куток з’явіцца па вуліцы Перамогі.

«Голас Сенненшчыны» http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern