back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка Озеро Сенненское Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"
ЗАГС и фонтан Влюблённые

Новости района

27 января 2020

У Сянно наведаўся міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук

У Сянно наведаўся міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Яго суправаджаў Васілій Захарэвіч, начальнік галіновага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама. Разам з імі ў райцэнтр прыехалі прадстаўнікі Федэрацыі шахмат, якія пабывалі ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот.

 

Асабісты прыём

Афіцыйнай мэтай наведвання міністрам раёна стала правядзенне асабістага прыёму грамадзян. Магчымасцю сустрэцца з ім скарыстаўся жыхар аграгарадка Белая Ліпа Ігар Баранок. Вясковец лічыць, што спартыўную базу былой Машчонскай школы можна і трэба выкарыстоў­ваць для прыцягнення мясцовай моладзі да заняткаў фізкультурай і спортам.

Нагадаем, некалькі гадоў таму навучальная ўстанова перастала існаваць па прычыне яе малакамплектнасці. Зараз частка дзяцей вучыцца ў Ходцаўскай ДССШ, частка – у г. Сянно, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы і для заняткаў па навучальных прадметах і для трэніровак, калі дзеці маюць ахвоту да заняткаў спортам. Тым не менш, пасля размовы па азначанай тэме, удзел у якой прымаў і старшыня райвыканкама Васілій Чараднік, іншыя прадстаўнікі мясцовай улады, вырашана выву­чыць пытанне больш уважліва. Калі ёсць мэтазгоднасць, а галоўнае жадаючыя наведваць спартыўную залу былой Машчонскай школы, будуць шукацца варыянты, як гэта зрабіць.

З алімпійскім прыцэлам

Сянно ў міністэрстве, якое ўзначальвае Сяргей Кавальчук, добра ведаюць, дзякуючы дасягненням спартсменаў, якія пачыналі свой шлях у вялікі спорт на Сенненшчыне. А таму міністр не ўпусціў шанц, каб пазнаёміцца са спартыўнай інфраструктурай райцэнтра. Найбольшую цікавасць ён праявіў да месца трэніровак біятланістаў. Ірына Крыўко, Віктар Крыўко — гэтыя імёны добра вядомы не толькі ў Беларусі. Аддзяленне біятлона Сенненскай спар­тыўнай школы штогод перадае ў школы алімпійскага рэзерву сваіх выхаванцаў. Яны рэгулярна ўваходзяць у склад зборных каманд краіны ўсіх узростаў. На днях засвяцілася на спартыўным гарызонце яшчэ адна зорка. На моладзевых алімпійскіх гульнях у Швейцарыі біятланістка, якую, як і Крыўко, трэніраваў Валерый Лектараў, Юлія Кавалеўская стала бронзавым прызёрам у індывідуальнай гонцы.

У міністэрстве зацікаўлены, каб Сянно развівалася як цэнтр біятлона. Для гэтага за апошнія гады зроблены значныя матэрыяльныя ўкладанні. Вось і на гэты раз Сяргей Кавальчук перадаў раёну сертыфікат на 10 тыс. рублёў, даверыўшы распарадзіцца імі кіраўніцтву раёна. Не так даўно грошы ў падтрымку аддзялення біятлона Сенненскай спартыўнай школы выдаткоўвала Федэрацыя біятлона, спонсары. Не застаюцца ў баку ад праблемы раённыя і абласныя ўлады. У прыватнасці, база біятлона ў райцэнтры з’явілася дзякуючы значным укладанням у яе з раённага і абласнога бюджэтаў. У рэканструяваным будынку былога кандытарскага цэха абсталяваны цір, створаны належныя ўмовы для рэлаксацыі і адпачынку юных біятланістаў. У парку 40-годдзя Перамогі, дзе праходзяць трэніроўкі, абноўлена лыжа-ролерная траса, з’явілася стрэльбішча з агнявымі ўстаноўкамі. Пасля невялікай дапрацоўкі яно бу­дзе адпавядаць усім тэхнічным патрабаванням, што, безумоўна, паспрыяе далейшаму росту спартыўнага майстэрства юных сенненскіх біятланістаў.

Сяргей Кавальчук у час размовы з трэнерамі цікавіўся і іншымі аспектамі работы з пачынаючымі спартсменамі, у прыватнасці, якімі методыкамі яны карыстаюцца, як стымулююць дзяцей да заняткаў спортам.

Другім па дасягненнях і масавасці відам спорту на Сенненшчыне з’яўляецца грэка-рымская барацьба. У кумірах юных атлетаў — Максім Кажарскі, майстра спорту міжнароднага класа. Нядаўна ўраджэнец Сянна ў чарговы раз выйграў чэмпіянат краіны ў сваёй вагавай катэгорыі і спадзяецца заваяваць алімпійскую ліцэнзію, каб прадстаўляць Беларусь у Токіа.

Міністр папрысутнічаў на трэніроўцы барцоў, агледзеў матэрыяльную базу аддзялення грэка-рымскай барацьбы. Яна, як і ў біятланістаў, за апошнія гады значна палепшылася з дапамогай бюджэтнага фінансавання.

Здароўе нацыі

Сяргея Кавальчука цікавілі не толькі спартыўныя аб’екты, дзе праходзяць трэніроўкі будучых алімпійцаў. «Спорт высокіх дасягненняў — гэта важны накірунак дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Не менш важна, каб па ўсёй краіне былі створаны належныя ўмовы для заняткаў масавым спортам, каб развівалася фізічная культура, прапагандаваўся здаровы лад жыцця», — заўважыў ён у час наведвання залы ФСК «Алімп». Тут праходзяць заняткі вучняў спартыўных класаў гарадскіх школ, нават урокі фізкультуры, займаюцца аматары футбола, валейбола, фітнеса. У іх міністр таксама спытаў, чаго, якіх трэнажораў не хапае для заняткаў.

Заключным этапам наведвання Сянна стала сустрэча са спартыўным актывам раёна: трэнерамі, арганізатарамі масавага спорту, тымі, хто ўласным прыкладам заахвочвае моладзь да здаровага ладу жыцця. Сяргей Кавальчук расказаў аб тых намаганнях, што прымаюцца міністэрствам для паляпшэння ўмоў для заняткаў спортам. Але пры гэтым не хаваў, што яны будуць марнымі без дапамогі ў рэгіёнах.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ, «Голас Сенненшчыны».

Фота аўтара.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern