back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

ЗАГС и фонтан Влюблённые Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Озеро Сенненское Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно
ЗАГС и фонтан Влюблённые

Новости района

16 декабря 2014

У Сенненскім цэнтры дзяцей і моладзі ўзышла «Калядная зорка»

У раённым этапе ХVІІІ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» прынялі ўдзел 15 школ і ЦДіМ. На суд журы і гледачоў юныя майстры прадставілі 50 работ, якія ацэньваліся ў дзевяці намінацыях.

Журы адзначыла высокі ўзровень мастацкага майстэрства і афармлення работ навучэнцаў Нямойтаўскай, Беліцкай, Багданаўскай, №1 і №2 Сенненскіх школ, Цэнтра дзяцей і моладзі.

Сярод іншых на выставе ў ЦДіМ  цікавасць наведвальнікаў выклікала вельмі прыгожая і працаёмкая работа «Каза ідзе на калядкі».  Выканалі яе ў тэхніцы абрэзкавага (лоскутного) шыцця ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Млын моды» Цэнт¬ра дзяцей і моладзі, вучані-цы Машканскай школы  Даша Войлакава  і  Рамана Стук  разам са сваім педагогам Таццянай Каранеўскай. Сімвал надыходзячага года — Казу — майстрыхі расшылі бісерам і пайеткамі. Дарэчы, работа заняла другое месца ў намінацыі «Тэкстыль». А пераможцамі тут сталі навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Умею шыць» ЦДіМ Дар’я Пахамовіч і Святлана Чунаева (кіраўнік Т.М.Кучынская).

У іншых намінацыях  таксама былі вызначаны лепшыя: «Выцінанка» — Дана Новікава і Святлана Крачкоўская, Яноўская школа, кіраўнік Л.В.Казлова; «Мастацкі роспіс» — Аляксандра Маржэўская, Беліцкая школа, кіраўнік Г.В.Дані¬лава; «Цацка» — Дар’я Валч¬кова, Беліцкая школа, кі¬раўнік І.В.Стайнова; «Паштоўка-віншаванне» — Вераніка Лазар, СШ №2 г.Сянно, кіраўнік Н.Л.Лазар; «Лялька» — Валерыя Рукаль, Вераніка Ярмоленка, Нямойтаўская школа, кіраўнік І.М.Кучко (змешаная тэхніка), Дар’я Красноўская, СШ №2 г.Сянно, кіраўнік В.А. Красноўская (вязанне кручком); «Разьба па дрэве» — Сяргей Няфёдаў, Улад Тамашэвіч, Нямойтаўская школа, кіраўнік Ю.Н. Кучко; «Сувенір-падарунак» — Марыя Кучынская, СШ №1 г.Сянно, кіраўнік А.М.Польская.

За актыўны ўдзел у намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя» падзяку атрымаў калектыў навучэнцаў Яноўскай школы (кіраўнік С.В.Броўка).

Падзякі аб’яўлены таксама адміністрацыям Машканскай і Беліцкай школ і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі за падрыхтоўку пераможцаў і прызёраў конкурсу.

Таццяна Буракова

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern