back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Озеро Сенненское
Физкультурно-спортивный комплекс

Новости района

18 декабря 2017

У Сенненскім раёне стартавала дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

У Сенненскім раёне, як і па ўсёй краіне, напярэдадні Новага года, стартавала дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, галоўная задача якой прынесці ў гэтыя дні свята, радасць у кожную хату, кватэру. Акцыя накіравана на дапамогу шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям, сем’ям, дзе дзеці трапілі ў сацыяльна небяспечную сітуацыю. У першы дзень яе правядзення старшыня райвыканкама Васілій Чараднік пабываў у шматдзетнай сям’і Фраловых, якая жыве ў аграгарадку Сінягорскае.

Пётр Фралоў, глава сям’і, працуе ў мясцовай сельгасарганізацыі жывёлаводам, Галіна Фралова знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці – крыху больш як паўгода таму ў сям’і нарадзілася дачушка Анастасія і стала шостым дзіцяці. Старэйшыя пяць дзяцей – сыны. Яны вучацца ў школе, наведваюць дзіцячы садок ці бавяць час з маці.

— Дзякуй вам, Галіна Сяргееўна за тое, што вы нарадзілі столькі дзяцей. Падтрымаць такую сям’ю – задача дзяржавы і ўлад, — падкрэсліў Васілій Чараднік, уручаючы сям’і і дзецям падарункі.
 Разам з кіраўніком раёна да Фраловых завіталі прадстаўнікі Студзёнкаўскага сельвыканкама, школы і, зразумела, Дзед Мароз і Снягурка. Як без іх наведацца да дзяцей напярэдадні Новага года.

Гасцям былі рады. Асабліва дзеці. Яны чыталі вершы, адгадвалі загадкі, расказвалі як вучацца ў школе, чым займаюцца ў садку, дапамагаюць старэйшым членам сям’і. Бюджэт Фраловых акрамя бацькоўскага заробку і дзяржаўнай дапамогі трымаецца на даходах ад прадукцыі, вырашчанай у прысядзібнай гаспадарцы. Нядаўна на падворку з’явілася каза, ёсць птушка, парасяты.

Дапамога сям’і Фраловых у рамках акцыі “Нашы дзеці” – гэта толькі невялікі эпізод у мэтанакіраванай рабоце па яе падтрымцы. Работнікі райвыканкама і педагогі школы пастаянна знаходзяць нагоду каб падтрымаць шматдзетную сям’ю. І не толькі матэрыяльна. Маральная і псіхалагічная падтрымка – норма супльнага жыцця грамады.

Як мяркуецца, у Сенненскім раёне за час правядзення традыцыйнай акцыі “Нашы дзеці” дапамогу атрымаюць больш за 500 сямей.

Аляксандр ІЎЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: фота на памяць. 
Фота аўтара.
Голас Сенненшчыны  http://www.senno.by/ 

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern