back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Озеро Сенненское Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка Физкультурно-спортивный комплекс ЗАГС и фонтан Влюблённые Природа Сенненщины
Парк Трёх Героев

Новости района

17 октября 2017

У мінулую суботу ў Рэспубліцы Беларусь па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі зноў прайшла акцыя “Чысты лес”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі жыхары раёна

Да работнікаў лясной гаспадаркі далучыліся навучэнцы ўстаноў адукацыі, актывісты грамадскіх арганізацый, у першую чаргу БРСМ, супрацоўнікі РАНС, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Какоўчынскага сельвыканкама, газавікі. Большасць людзей займалася ўборкай смецця ў лясах уздоўж аўтадарог, добраўпарадкаваліся месцы адпачынку, дэндрапарк у райцэнтры, тэрыторыі вакол адміністрацыйных будынкаў, лясніцтва і лясгаса.

У райцэнтры актывісты БРСМ прыбралі не толькі ў Парку 40-годдзя Перамогі. Яны высадзілі больш за сотню дрэўцаў на пляцоўцы насупраць магазіна “Алеся”.

Але асабліва вызначыліся навучэнцы Багушэўскай сярэдняй школы №2. Сумесна з работнікамі Сафіёўскага лясніцтва школьнікі ачысцілі ад смецця 10 га лесу, сабраўшы больш за 3 м3 бытавога смецця.

-Такія мерапрыемствы, што праводзяцца талакой, з прыцягненнем моладзі, ідуць на карысць усім. У школьнікаў фарміруюцца беражлівыя адносіны да лесу, прыроды ўвогуле, павышаецца экалагічная культура, — заўважыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Багушэўскай СШ №2 Наталля Новікава.

Згодна з ёй і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Багушэўскага лясгаса Таццяна Шугальская, якая лічыць дапамогу грамады, аказаную лясгасу ў час акцыі, бясцэннай.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern