back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" ЗАГС и фонтан Влюблённые Озеро Сенненское Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно
Парк Трёх Героев

Новости района

26 ноября 2014

У Багушэўскім сельсавеце пачалася барацьба з дармаедамі

На апошнім пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку Багушэўскага сельвыканкама было запрошана шмат людзей, якія, па звестках міліцыі, не працуюць. Пры больш дэталёвым разглядзе сітуацыі нярэдка высвятляліся цікавыя дэталі.

Юрый Л. пасля таго, як атрымаў запрашэнне да размовы, паспеў працаўладкавацца. Стаў сацыяльным работнікам, даглядае інваліда па зроку. А вось 50-гадовы Іван Ш. ніколі без працы не быў. Нават пасля ліквідацыі Багушэўскага льнозавода, дзе ён апошні раз афіцыйна працаваў. Працуе і зараз — неафіцыйна. Рубіць у індывідуальнага прадпрымальніка зрубы. Атрымлівае зарплату ў канверце. І, відаць, яго асабіста падобны стан спраў задавальняе, бо ад прапановы працаўладкавацца на чыгуначнай станцыі адмовіўся.

Яшчэ адзін з запрошаных на пасяджэнне савета займаецца доглядам жывёлы ў прыватнай асобы, якая на ўласным падворку ўтрымлівае больш 10 кароў, авечак, іншую жывёлу. Пры гэтым сам улас¬¬нік жывёлы працуе ў дзяржаўнай структуры, якая, як і ён сам, робіць адлічэнні ў бюджэт, сацыяльны фонд. На індывідуальны рахунак. Пры гэтым у бурным жыццёвым моры без вясла застаюцца людзі, праца якіх незаконна эксплуатуецца.

На пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы парадку была заслухана справаздача Вольгі Зайцавай, старшыні прафсаюзнай арганізацыі ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», аб рабоце пярвічкі па папярэджванні сямейнай недабранадзейнасці.

Падсумоўваючы вынікі размовы, Вячаслаў Багданаў, старшыня Багушэўскага сельвыканкама не хаваў— барацьба супраць сацыяльнага ўтрыманства толькі распачынаецца. Ініцыятыва зыходзіць ад улад. Аднак станоўчых вынікаў можна дасягнуць толькі пры яе актыўнай падтрымцы з боку грамадскасці.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern