back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Озеро Сенненское Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые
Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно

Новости района

13 декабря 2017

У Багданаўскай пачатковай школе-дзіцячым садзе прайшоў Дзень выканкама

У Багданаўскай пачатковай школе-дзіцячым садзе прайшоў Дзень выканкама. Такая форма работы для сенненскай раённай улады традыцыйная. Для яе правядзення звычайна выбіраюць буйныя навучальныя ўстановы…

Даведка . Школа ў Багданаве з’явілася ў 1993 годзе як сярэдняя. Сёлета яна рэарганізавана ў вучэбна-педагагічны цэнтр “Багданаўскі дзіцячы сад-пачатковая школа”, які наведвае 39 дзяцей: 20 школьнікаў і 19 дашкольнікаў.

Кіраўніцтва раёна, а ўдзел у мерапрыемстве прымалі Васілій Чараднік, старшыня райвыканкама, і Міхаіл Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў, іншыя члены выканаўчага камітэта найбольш цікавіла, як установа функцыянуе пасля рэарганізацыі, як выкарыстоўваецца матэрыяльная база, створаная за гады існавання навучальнай установы, наколькі яна адпавядае вучэбна-выхаваўчаму працэсу, што арганізаваны  для малодшых школьнікаў і дашкольнікаў.

Членаў выканкама віталі на ўваходзе ў школу, сустракалі хлебам-соллю. Галоўную ролю ў гэтым народным абрадзе выканалі школьнікі: бойка, звяртаючыся па-беларуску. Для гасцей наладзілі экскурсію, якую пачалі ад школьнага Стэнда гонару. На ім выпускнікі-медалісты, актывісты, перадавікі вытворчасці Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі.

Паказалі класы, гульнёвыя пакоі, спальні, сталовую. У школе ёсць свой невялікі спартыўны зал, два музейныя пакоі. У адным сабраны ранейшыя  прылады працы, адноўлены антураж сялянскай хаты. Тут можна бачыць печ, посуд, што выкарыстоўваўся раней, адзенне, а таксама прадметы, якія сведчаць аб духоўнай культуры: ікона, рушнікі, дзіцячыя цацкі. Пра ўсё іх прызначэнне гасцям таксама распавядалі дзеці. Яшчэ ў адным музейным пакоі можна бачыць карту мясцовасці, на якой пазначана Сянно і Багданава, муляжы знаходак з раскопак старажытных стаянак людзей.

— Вялікую цікавасць у дзяцей выклікае панарама танкавай бітвы пад Сянном, якая адбылася ў 1941 годзе. Педагагічны калектыў школы ставіць патрыятычнае выхаванне на першае месца, — расказаў Аляксандр Кацар, намеснік дырэктара, які выступіў у якасці экскурсавода.

Членаў выканкама, бацькоў запрасілі і на адкрыты ўрок, на якім дзяцей знаёмілі з асновамі здаровага ладу жыцця. Як высветлілася, дзеці добра разумеюць, што такое “добра” і “дрэнна” для іх арганізма, маюць неабходныя практычныя навыкі. На ўроку актыўна выкарыстоўваліся аудыё- і відэаматрыялы, гульнёвыя формы, гаварылі аб важным, можна нават сказаць, вызначальных для будучыні дзяцей паняццях, але проста і даступна.

У навучальнай установе падабаецца не толькі дзецям. Задаволены створанымі ўмовамі, вучэбным працэсам бацькі. Такую ацэнку пачулі і члены выканкама ў час абмеркавання вынікаў работы ў Багданаве. Зоя Пракоф’ева, дырэктар Цэнтра падкрэсліла, што калектыў імкнецца захаваць зробленае папярэднікамі, эфектыўна яго выкарыстоўваць.

— У нашай навучальнай установе і для дашкольнікаў умовы палепшыліся, і вучням пачатковай школы больш утульна. Асабліва першакласнікам, большасць якіх у першыя дні навучання ў агульгаадукацыйных школах атрымоўваюць стрэс, — заўважыла кіраўнік навучальнай установы, — я лічу, што такія цэнтры, як наш, гэта ідэальная форма навучальнай установы для сельскай мясцовасці.
 Свае плюсы ў рэарганізаванай навучальнай установе ўбачылі і госці. У прыватнасці, старшыня райвыканкама Васілій Чараднік зазначыў, што, наяўнасць такой установы адукацыі павышае сацыяльную стабільнасць населенага пункта і бліжэйшых вёсак, эканоміку мясцовай сельгасарганізацыі.

— У выніку людзі маюць усё неабходнае для жыцця, — падкрэсліў ён і перадаў дырэктару школы ключы ад новага аўтобуса, якія будзе выкарыстоўвацца для падвозу дзяцей. Машына больш камфартабельная, адаптавана  для перавозкі малалетніх пасажыраў, у салоне ўстаноўлены камеры відэаназірання. Дзякуючы за падарунак, Зоя Пракоф’ева запэўніла, што калектыў педагогаў і тэхработнікаў зробіць усё, каб дзецям у школе было ўтульна, а веды і навыкі, прадугледжаныя навучальнай праграмай, засвойваліся з задавальненнем.

Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.
Голас Сенненшчыны  http://www.senno.by/ 

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern