back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка ЗАГС и фонтан Влюблённые Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Природа Сенненщины
Парк Трёх Героев

Новости района

2 марта 2017

У адзіны дзень інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, сустрэлася з працоўным калектывам раённай бальніцы г.п.Багушэўск

На гэты раз галоўнай тэмай размовы стала рэалізацыі дарожна-транспартнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. На што ідуць сродкі, атрыманыя ад спагнання транспартнага падатка, як функцыянуе электронная сістэма BelToll, што прадугледжвае Дзяржпраграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2015-2019 гады? Пра гэта і іншае расказаў з трыбуны намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі.

Эх, дарогі…

Па стане на 1 студзеня 2017-га працягласць сеткі аўтамабільных дарог ў Беларусі агульнага карыстання складае 87 031 км. Пры гэтым 30% працягласці рэспубліканскіх трас патрабуюць рамонту. Сродкі, што паступаюць ад спагнання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (т.зв. транспартны падатак), накіроўваюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт рэспубліканскіх аўтадарог. Адзін з аб’ектаў такога ўкладання сенненцы могуць убачыць пры пад’ездзе да Віцебска — гэта транспартная развязка з аўтамабільнай дарогай Р-25 Віцебск — Сянно — Талачын. У цэлым жа інфармацыю аб будаўніцтве, рэканструкцыі і капітальным рамонце ў 2016 годзе дарог у кожнай вобласці за кошт сродкаў дзяржпошліны можна знайсці на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый у раздзеле «Дарожная гаспадарка».

Пра якасць багушэўскіх дарог асобна спыніўся старшыня сельвыканкама Вячаслаў Багданаў. Ён падкрэсліў, што многія дарогі ў гарпасёлку маюць патрэбу ў рамонце і асфальтаванні і паабяцаў, што гэтыя праблемы будуць паступова вырашацца.

З якасцю дарог цесна звязана і бяспека дарожнага руху. Дзякуючы прымаемым у апошні час мерам, у прыватнасці, узмацненню адказнасці для нецвярозых кіроўцаў, па ўзроўні бяспекі дарожнага руху наша краіна выйшла на еўрапейскі ўзровень. Паводле звестак МУС, у Беларусі на працягу апошняга дзясяцігоддзя назіраецца станоўчая дынаміка зніжэння асноўных паказчыкаў аварыйнасці. Зменшылася колькасць ДТЗ з пацярпелымі ў іх людзьмі: у 2015 годзе — 4 151 ДТЗ, у 2016 годзе — 3 635 ДТЗ. У 2016 годзе ў Беларусі ў ДТЗ загінуў 581 чалавек — гэта самы нізкі паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі.

Пажарыпрацягваюцца

Мінулы год адзначыўся на Сенненшчыне і найменшай колькасцю пажараў — летась іх адбылося 26. Аб гэтым паведаміў начальнік РАНС Павел Нядзведцкі. Тым не менш цяперашні гадавы цыкл не дае ратавальнікам паслаблення. З пачатку года ў раёне здарылася 6 пажараў, у якіх загінуў адзін чалавек. Прычынай большасці узгаранняў (58%) з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, Павел Нядзведцкі заклікаў прысутных выконваць меры проціпажарнай бяспекі.

Бацькі і дзеці

На прафілактыку ў сферы сямейна-бытавых адносін засяродзіў увагу намеснік начальніка РАУС Сяргей Савік. У раёне ўзрасла колькасць выпадкаў прыцягнення бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці за неналежнае выхаванне дзяцей. Прычым, сярод іх нямала знешне дабранадзейных сямей. Сямейныя скандалы, правапарушэнні, учыняемыя непаўналетнімі — усё гэта можа прывесці да сур’ёзных наступстваў з боку закону, такія як пастаноўка на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, акрамя таго, на сямейны бюджэт кладуцца немалыя сумы штрафаў за дзіцячыя “свавольнасці”. Таму бацькам варта кантраляваць дзеянні як свае, так і дзеянні ўласных дзяцей, сачыць, каб яны не трапілі пад чыйсці дрэнны ўплыў. Бо звесткі аб правапарушэнні потым заносяцца ў спецыяльную рэспубліканскую базу дадзеных МУС і захоўваюцца там не менш за дзесяць гадоў.

Бліжэйдалюдзей

Адзіны дзень інфармавання — гэта яшчэ адна магчымасць для кіраўніцтва раёна сустрэцца з працоўнымі калектывамі, каб напрамую высветліць, што сёння хвалюе людзей. Невыпадкова ў склад інфармацыйна-прапагандысцкіх груп уваходзяць кіраўнікі і вядучыя спецыялісты аддзелаў райвыканкама, розных ведамстваў і службаў. Яшчэ напачатку сустрэчы Міхаіл Вілюга заявіў аб гатоўнасці выслухаць кожнага, а пры неабходнасці правесці асабісты прыём грамадзян. Жадаючыя скарыстацца такой магчымасцю ў зале з’явіліся. У прыватнасці, жыхарка в.Цыпкі паскардзілася, што ў доме, дзе яна пражывае, шмат гадоў працякае дах. Звароты ў розныя інстанцыі праблему не вырашылі. Тлумачэнні па сітуацыі даў Вячаслаў Багданаў. Па яго словах, капітальны рамонт дома №9 у Цыпках быў запланаваны яшчэ ў 2016 годзе, але ў сувязі з недастаковым фінансаваннем работы вырашана было перанесці на 2017-ы. Аднак сёлета дом чамусьці не патрапіў у спіс аб’ектаў, падлягаючых капрамонту. Міхаіл Вілюга паабяцаў разабрацца, чаму так атрымалася.

Вольга БАНДАРЭВІЧ

Голас Сенненшчыны http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern