back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

ЗАГС и фонтан Влюблённые Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Природа Сенненщины Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев Природа Сенненщины
ЗАГС и фонтан Влюблённые

Новости района

16 августа 2013

Тысячны намалот скарыўся маладым

Моладзевы экіпаж ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» у складзе Сяргея Сухвала і Аляксандра Радкевіча першым у раёне намалаціў 1 тысячу тон збожжа.  Хлопцы ўзначальваюць раённае спаборніцтва, прэтэндуюць на самы высокі намалот сярод маладых камбайнераў Віцебшчыны. З  працоўнай перамогай іх павіншаваў старшыня райвыканкама Віктар Цапота. У гэты ж дзень з такой жа прыемнай місіяй ён пабываў у ПП «Дружбінец», вадзіцель якога Аляксандр Сінякоў перавёз з поля на ток амаль 2 тысячы тон зерня збожжавых культур і рапсу.

Працоўны напал на полі не зніжаецца. Таму кіраўнік раёна, павіншаваўшы пераможцаў спаборніцтва з поспехам, выказаў упэўненасць, што ўдзельнікаў жніва Сенненшчыны чакаюць новыя перамогі, што запаветныя тысячныя намалоты скарацца іншым экіпажам.

Словы віншавання прагучалі і ад іншых афіцыйных асоб: начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргея Мяцеліцы, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анатоля Кучынскага, кіраўніцтва гаспадарак. Лідарам жніва ўручаны Падзячныя пісьмы райвыканкама, граматы прафсаюза, грашовыя прэміі, падарункі, у тым ліку ад сельгасарганізацый.

Цырымонія ўшанавання была кароткай, бо праходзіла перад выхадам тэхнікі ў поле. Лідары жніва спяшаліся, каб замацаваць поспех, іх канкурэнты вераць, што шанцы змяніць сітуацыю на сваю карысць застаюцца. Тым больш, што іх падахвоцілі словы Віктара Цапоты, які нагадаў — тэхніка сельгасарганізацый, якія першымі завершаць жніво, як і летась, будзе накіравана на палеткі гаспадарак, дзе ўборачныя работы не завершаны.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern