back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Озеро Сенненское Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс
Парк Трёх Героев

Новости района

18 октября 2017

Самы вядомы "дылетант" Юрый Жыгамонт наведвае Сянно

Пяць гадоў назад самы харызматычны тэлевядучы Беларусі Юрый Жыгамонт ужо наведвадваўся ў райцэнтр са здымачнай групай праграмы “Падарожжа дылетанта” з мэтай зняць перадачу пра наш горад. На гэты раз візіт медыйнай асобы прымеркаваны да правядзення кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў “Выбірай сэрцам!”. Сянно стаў адным з пяці гарадоў Беларусі, дзе запланаваны творчыя сустрэчы з вядомым тэлевядучым. Сярод удзельнікаў мерапрыемстваў таксама жыхары і госці Горак, Ашмян, Слоніма, Полацка.

Самы вядомы «дылетант» Беларусі 15 гадоў цешыў тэлегледачоў апавяданнямі пра культуру і гісторыю нашай краіны. Праграма «Падарожжа дылетанта» за сваю гісторыю сабрала вялікую калекцыю легенд і апавяданняў пра цікавыя і незвычайныя беларускія мясціны, а вобраз вядучага-«дылетанта» нават стаў своеасаблівым брэндам у беларускай культурнай прасторы.

У 2016 годзе Юрый Жыгамонт на некаторы час прыпыніў сваё падарожжа з-за хваробы. Акцёр перанёс інфаркт міякарда, затым рушылі ўслед складаная аперацыя і працяглы працэс рэабілітацыі. Пасля выздараўлення знакаміты «дылетант» аднавіў здымкі перадачы, але ўжо ў новым фармаце. Пра гэтыя змены, пра сваё жыццё, творчасць і захапляльныя падарожжы, якія засталіся за кадрам праграмы, Юрый Жыгамонт раскажа на сваіх творчых сустрэчах.

– Правядзенне такіх сустрэч невыпадкова. Калі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа запрасіла мяне паўдзельнічаць у кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, я адразу пагадзіўся. Бо ў нядаўнім мінулым сам перанёс інфаркт. Каб аднавіцца, я змяніў свой лад жыцця на больш здаровы і працягваю працу над сабой. Я выступлю па-за вобраза «дылетанта», гэта будзе адкрытая размова з гледачамі ў прыязнай абстаноўцы», – паведаміў Юры Жыгамонт.

Серыя творчых сустрэч з Юрыем Жыгамонтам праходзіць у рамках праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Швейцарскага Чырвонага Крыжа і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе БТЧК ініцыявала правядзенне кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбірай сэрцам!», мэта якой – праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, фактарах рызыкі іх развіцця і мерах прафілактыкі.

– З дапамогай кампаніі мы хочам расказаць, як можна знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і матываваць людзей змяніць свае паводзіны ў бок здаровага ладу жыцця. Рады, што вядомыя людзі Беларусі падтрымліваюць кампанію і далучаюцца да яе. Спадзяемся, творчыя сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам стануць для ўдзельнікаў добрым стымулам беражліва і адказна ставіцца да свайго здароўя», – пракаментавала менеджэр праекта БТЧК Таццяна Святловіч.

Сустрэча з Юрыем Жыгамонтам адбудзецца 21 кастрычніка ў Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў. Пачатак мерапрыемства ў 11.00.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern