back_pattern
Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Храм святителя Николая Чудотвоца г.Сенно Природа Сенненщины Природа Сенненщины Аллея Славы Физкультурно-спортивный комплекс Озеро Сенненское Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев Парк Трёх Героев
Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"

Новости района

4 января 2018

Раённы семінар ідэалагічнага актыву Сенненшчыны пачаўся з наведвання раённага Дома рамёстваў.

Установа культуры нездарма стала пунктам візіту для ўдзельнікаў мерапрыемства. Адкрываючы сустрэчу, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, падкрэсліла значнасць і важнасць работы па папулярызацыі нацыянальнай культуры.

Дзелячыся ўражаннямі пра паездку ў Пясчанакопскі раён Растоўскай вобласці, Зоя Сцяпанаўна прызналася, што была ўражана тым, як падтрымліваюць і захоўваюць народныя традыцыі ў гэтым расійскім рэгіёне, як выкарыстоўваюць іх у выхаванні падрастаючага пакалення. Станоўчы вопыт з пабрацімскага раёна вырашылі пераняць і на Сенненшчыне. Так, у дзіцячых садках №2 і №3 райцэнтра з’явіліся музеі хлеба і беларускага побыту.

Ганарыцца сваімі майстрамі і наш раён. Сенненскі дом рамёстваў уваходзіць у пяцёрку лепшых устаноў такога тыпу Віцебшчыны. Ён стаў творчай лабараторыяй, дзе майстрамі вядзецца праца па 9 напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічаюць 14 гурткоў, у якіх асвоіць рамёствы могуць людзі розных узростаў. У сваёй дзейнасці калектыў установы культуры імкнецца не толькі захаваць і адрадзіць народныя промыслы, уласцівыя ў першую чаргу нашаму рэгіёну, але і перадаць іх маладому пакаленню.

Як падкрэсліла намеснік кіраўніка раёна, садзейнічанне ў рабоце па прапагандзе і папулярызацыі народных традыцый, якую праводзяць установы культуры раёна, павінен аказваць і ідэалагічны актыў.

Знаёмства прадстаўнікоў працоўных калектываў з дзейнасцю Дома рамёстваў  — добрая нагода наладзіць плённае супрацоўніцтва па арганізацыі экскурсій, прыцягненні саміх работнікаў і іх дзяцей у гурткі, набыцці сувенірнай прадукцыі, зробленай рукамі сенненскіх майстроў.

Дырэктар установы культуры Вольга Квашко правяла для гасцей экскурсію па выставачных залах, распавяла пра тонкасці працы па вырабе экспанатаў, экспедыцыйную работу па зборы народных артэфактаў, а таксама пра калекцыі народнага касцюма Сенненскага строя, што ўзнаўляюць ў Доме рамёстваў. Многія ўдзельнікі семінара маглі паспрабаваць сябе за ткацкім станком і прайсці майстар-клас ад ткачыхі Іны Стычынскай.

На памяць аб сустрэчы ўсе ўдзельнікі семінара атрымалі ў падарунак невялікія сувеніры ручной работы.

 Другая частка семінара прайшла на базе Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў. Адной з галоўных тэм пасяджэння сталі выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. З тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў раёне, прысутных пазнаёміла Зоя Фаміна.

 Аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 11 месяцаў бягучага года і перспектывах развіцця на 2018 год распавяла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Инэсса Гардзецкая.

Кіраўнік раённага вузла паштовай сувязі Святлана Насечанка спынілася на арганізацыі падпісной кампаніі на 1 квартал 2018 года.

 Абмеркавалі на семінары таксама ўдзел працоўных калектываў у навагодніх раённых мерапрыемствах і акцыях.

 У цэлым начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца станоўча ацаніў  дзейнасць ідэалагічнага актыву. Па выніках 2017 года тры арганізацыі — раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы вузел паштовай сувязі і Сенненская школа-інтэрнат — прымуць удзел у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.

Вольга БАНДАРЭВІЧ

На здымках: Вольга Квашко дэманструе ўдзельнікам семінара калекцыю рэгіянальнага народнага касцюма; за ткацкім станком хімік вытворчай лабараторыі і будучы ідэолаг Багушэўскага спіртзавода Юлія Драздова.

Фота аўтара.

Интернет-ресурсы
back_pattern