back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Озеро Сенненское Памятник природы Капличка ЗАГС и фонтан Влюблённые
Парк Трёх Героев

Новости района

4 октября 2017

Новы праект па вывучэнні роднага краю і папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў распрацаваны ў клубе “Залаты ўзрост”, што працуе пры аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН

У склад клуба пад кіраўніцтвам Валянціны Дземчанка ўваходзяць пенсіянеры, якія ў свой час працавалі ў сферах выхавання, эканомікі, медыцыны, культуры, бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання і іншых. Чатыры гады назад гэтыя актыўныя людзі паважанага ўзросту аб’ядналіся ў суполку, каб знайсці прымяненне сваім ведам, здольнасцям, энергіі, каб самім узбагаціцца духоўна і прыносіць карысць іншым.

За час свайго існавання клуб удзельнічаў у многіх добрых пачынаннях сумесна з ініцыятыўнай групай “Родник”, наведвальнікамі аддзялення. Цяпер распрацаваны ўласны праект.

- Любоў да роднай зямлі – неад’емная частка духоўнасці чалавека. Але немагчыма па-сапраўднаму любіць тое, што мала ведаеш. Наш праект дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй малой радзімы, дапамагае далучыцца да яе мінулага, усвядоміць сучаснае, зазірнуць у будучае, — гаворыць кіраўнік праекта, спецыяліст па сацыяльнай рабоце АДНІ Людміла Зайко.

Удзельнікі новага праекта будуць займацца зборам матэрыялаў пра культурна-гістарычныя і памятныя месцы Сенненшчыны, вывучаць традыцыі, звычаі, асаблівасці культуры краю, знаёміцца з помнікамі прыроды і культуры. Вынікі сваёй работы актыўныя пенсіянеры плануюць прадставіць у выглядзе фотаальбома. А пакуль іх чакаюць аўтобусныя, пешыя і віртуальныя экскурсіі, сустрэчы са знакамітымі людзьмі.

Нядаўна ўдзельнікі праекта разам з работнікамі раённай бібліятэкі ажыццявілі сваю першую экскурсію. У час паездкі Людміла Зайко пазнаёміла экскурсантаў з гісторыяй будынкаў, размешчаных па вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра. Бібліятэкары расказалі легенды і паданні пра азёры Сенненшчыны. У прыватнасці, пра возера Кулікоўскае, міма якога пралягаў маршрут паездкі.

У час прыпынку ў аг.Нямойта члены клуба “Залаты ўзрост”, сярод якіх ёсць медыкі, памерылі ціск састарэлым і маладым вяскоўцам, што сабраліся ў мясцовай бібліятэцы.

Потым экскурсія рушыла да Чортава каменя. Кожны з яе ўдзельнікаў меў магчымасць расказаць, што ён ведае ці некалі чуў пра гэта цікавае месца, а таксама пра іншыя адметныя куткі Сенненшчыны. Зрабілі фотаздымкі для будучага фотаальбома.

- Пачатак пакладзены. Работа зацікавіла, час правялі з карысцю, і не толькі для сябе, — падсумавала кіраўнік праекта.

Таццяна БУРАКОВА http://www.senno.by
Здымак Аляксандра КАРБОЎСКАГА.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern