back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Озеро Сенненское Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев
ЗАГС и фонтан Влюблённые

Новости района

14 февраля 2017

Новае абсталяванне з'явілася ў Сенненскай ЦРБ

У нагу з часам цяпер крочыць і Сенненская ЦРБ. Рамонт паліклінікі, што завяршыўся сёлета, толькі частка вялікай работы. Куды больш важна, што ў многіх аддзяленнях установы аховы здароўя з’явілася новае абсталяванне, якое дазваляе больш поўна рэалізаваць сябе прафесійна медыкам і палепшыць якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

Так, напрыклад, падбор акуляраў цяпер можна зрабіць у кабінеце афтальмолага з дапамогай новага аўтарэфрактокератометра. Укамплектаванне апаратаў УГД (ультрагукавое даследванне) сучаснымі сасудзістым, ўнутрыпаласным і кардэалагічным датчыкамі дазволіць праводзіць дыягнаставанне больш поўна і якасна. Стацыянарнае ж аддзяленне папоўнілася дэфібрылятарам-маніторам, электравакуумнай сістэмай і апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Усе ўрачэбныя кабінеты звязвае адна лакальная сетка.

Дарэчы, на набыццё абсталявання было выдаткавана каля 53 030 дэнамінаваных рублёў у рамках дзяржаўнай праграмы “Ахова народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гг”, якая рэалізуецца ва ўстановах аховы здароўя Віцебскай вобласці. Што датычыцца нядаўна праведзенага ў паліклініцы рамонту, то, як паведамілі ў Сенненскім УКБ, на яго пайшло без малага 13 млрд. недэнамінаваных рублёў.

Ганна КОРСАКАВА http://www.senno.by

На здымку (злева направа): зменамі, што адбываюцца ў медыцыне, задаволены маладыя медыкі ўрач-афтальмолаг Крысціна Дубавец, урач-тэрапеўт Наталля Кучынская і ўрач-оталарынголаг Дзмітрый Шчаўкуноў каля адноўленай рэгістратуры.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern