back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Озеро Сенненское Памятник природы Капличка ЗАГС и фонтан Влюблённые Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Природа Сенненщины
Озеро Сенненское

Новости района

2 апреля 2019

На Сенненщине начали сев ранних яровых зерновых культур

На Сенненшчыне пачалі сяўбу ранніх яравых зерневых культур. Першымі на палеткі пасяўныя агрэгаты вывелі механізатары Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі і ААТ “Студзёнка”.

Згодна з аператыўнымі данымі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 01.04.2019 г. у раёне было засеяна 52 га. Большасць сельгасарганізацый уносяць таксама мінеральныя ўгнаенні, вядуць падрыхтоўку глебы да сяўбы.

— Так рана вясной мы ніколі яшчэ палявыя работы не пачыналі. Але надвор’е мяняецца, сёлета на палетках мала вільгаці і яна катастрафічна хутка выпараецца. Так што з работамі трэба спяшацца, — лічыць Андрэй Дзядушка, галоўны аграном ААТ “Студзёнка”.

Першыя гектары яравой сяўбы на свой рахунак запісаў Сяргей Пагарэльскі. Ён адзін з самых вопытных механізатараў сельгасарганізацыі і штатны сеяльшчык. Яго Беларус 2112 як заўжды, агрэгатаваны сеялкай Лемкен.

Яшчэ адзін Сяргей  — Шубка — падвозіць і загружае ў сеялку зернясумесь аўсу і пялюшкі. Для яго, праўда, гэта часовы занятак. Асноўнай спецыялізацыяй маладога механізатара сёлета стане ўнясенне арганічных угнаенняў. Імі трэба заправіць як мага больш  палёў, унесці ўсё што назапашана. Каб атрымаць добры ўраджай, адных мінеральных угнаенняў недастаткова. Пад пасевы азімай пшаніцы ўжо ўносіцца карбамід. Работу даверылі Андрэю Гайдукову, механізатару, камандзіраванаму ў ААТ “Студзёнка” з Сенненскага ПМС.

Сенненскія палеткі неаднародныя па сваёй структуры. Тым не менш, спецыялісты райсельгасхарча рэкамендуюць пачынаць работы ўсім гаспадаркам. Што гэта магчыма, сведчыць і ход палявых работ у ВДМС, частка зямель якой раскінулася  вакол Багданаўскага возера.


Аляксандр  ІЎЕЎ

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern