back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Озеро Сенненское
Физкультурно-спортивный комплекс

Новости района

30 ноября 2017

На планёрцы ў старшыні Сенненскага райвыканкама абмеркавалі ідэнтыфікацыю жывёлы,выплату заработнай платы, падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы

Блізіцца да завяршэння 2017 год. Да сярэдзіны лістапада жыхары раёна, прадпрымальнікі абавязаны былі ўплаціць зборы за нерухомасць, падаткі ў раённы бюджэт і тым самым выканаць свой галоўны абавязак перад дзяржавай і грамадствам. Без гэтых плацяжоў немагчыма забяспечыць устойлівае функцыянаванне ўстаноў адукацыі, медыцыны, сацыяльнай сферы.

 На жаль, ва ўстаноўлены тэрмін сабраць плацяжы ў поўным аб’ёме не ўдалося. Асабліва вялікі недабор фінансаў у Багушэўскім сельсавеце. У даўжніках 120 чалавек, у тым ліку некалькі прадпрымальнікаў. У сувязі з гэтым старшыня райвыканкама Васілій Чараднік заслухаў тлумачэнні кіраўніка мясцовага сельвыканкама. Вячаслаў Багданаў запэўніў, што работа па спагнанні запазычанасці вядзецца. Мясцовыя жыхары, калі не ў добраахвотным парадку, дык прымусова, праз суд, з выплатай пяні, ліквідуюць запазычанасць. Менш рычагоў у сельвыканкама для ўздзеяння на людзей, якія не зарэгістраваны ў сельсавеце ці вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама на прадпрымальнікаў.
Васілій Чараднік лічыць, што да работы па спагнанні падатковай запазычанасці павінны падключыцца іншыя раённыя службы, напрыклад, зямельная, падатковая інспекцыя. У іх ёсць рычагі ўздзеяння.
 Па даручэнні старшыні райвыканкама ў раёне вядзецца ўдакладненне колькасці калодзежаў. На даны момант іх налічваецца каля 600. Тыя, што невыкарыстоўваюцца, павінны быць закапаны, каб не сталі крыніцай небяспекі для людзей.
  — Калі людзі лічаць, што калодзеж патрэбны, яны павінны самі несці затраты на іх утрыманне, — выказаў сваё меркаванне Васілій Чараднік.
  Яшчэ адна агульнаграмадская тэма, што абмяркоўвалася на нарадзе кіраўніка раёна, — ідэнтыфікацыя жывёлы. Яе павінны правесці ўсе гаспадары жывёлы, незалежна ад формы ўласнасці. Інакш з наступнага года рэалізоўваць прадукцыю праз перапрацоўчыя прадпрыемствы яны не змогуць.
 Васілій Чараднік стаў ініцыятарам абмеркавання сістэмы кантролю за выкананнем пратаколаў даручэнняў, што складаюцца пасля правядзення Дзён сельсаветаў.
 —  Для чаго праводзяцца падобныя мерапрыемствы? Каб высветліць праблемы, што набалелі ў людзей, і ўхіліць іх згодна з устаноўленым тэрмінам. Кантроль за гэтым павінны арганізаваць старшыні сельвыканкамаў, — падкрэсліў кіраўнік раёна.
 Не засталіся па-за ўвагай удзельнікаў нарады з удзелам старшыні райвыканкама такія тэмы як вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і выплата заработнай платы, падтрыхтоўка і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы. Прадстаўнічая ўлада, дэпутаты павінны быць дзейснымі, дапамагаць выканаўчай уладзе ў вырашэнні надзённых праблем людзей.
Аляксандр ЛАЗЮК.

Голас Сенненшчыны http://www.senno.by/

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern