
Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 4-13-47
Горячая линия: (02135) 55296
Надыйшоў лістапад, апошні месяц восені. І разам з ім дні сталі шэрымі і панурымі, а сонейка, увогуле, рэдкапесціць нас сваёй цеплыней. Але душа ўсе роўна патрабуе святла і прыгажосці. Калі Вы адчуваеце тое самае, тады Вам абавязкова да нас. У Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі на працягу лістапада-снежня будзе працаваць выстава “Душы асалода” мінскага клуба майстроў “Прырода і фантазія”. Тут прадстаўлены работы, выкананыя ў рознай тэхніцы народнай творчасці. Урачыстае адкрыцце выставы адбудзецца 20 лістапада ў 17.15.
Калі казаць пра гісторыю ўтварэння клуба “Прырода і фантазія”, то яна бярэ пачатак з далёкага 1968 года. Некалькі энтузіастаў правялі першую выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Палацы прафсаюзаў, а затым стварылі секцыю “Прырода і творчасць” пры доме Прыроды ў Траецкім прадмесці. З тягам часу суполка набыла прыхільнікаў, завітала ў секцыю і Стэфанія Міхайлаўна Статюта, народная артыстка СССР. У 1987 годзе ствараецца клуб “Прырода і фантазія”, які праіснаваў адносна нядоўга. Ужо ў 1991 годзе ў яго складзе засталося толькі ўсяго сем чалавек. Аднак, дзякуючы Стэфаніі Міхайлаўне, клуб адрадзілі. І з 2009 года выставы вандруюць па краіне. Народныя ўмельцы ладзяць добрыя экспазіцыі і па-за межамі Беларусі, прыцягваючы ўвагу неабыякавых гледачоў, напрыклад, у Маскве і Германіі.
Клуб узначальвае Аляксандр Аляксандравіч Лейка, чалавек з добрым сэрцам і чыстай душой. Нягледзячы на тяжкасці жыцця, ён не ачарсцвеў. Пасля хваробы атрымаў інваліднасць. Падчас адной з прагулак ён знайшоў звычайны корч. Прынёс дадому, ачысціў, апрацаваў, пакрыў мастыкай і толькі тады заўважыў, што ў ім жыве звярок.Так пачалося захапленне – здабываць прыгажосць, падораную прыродай.
Выстава падарожнічае па нашай вобласці ўжо год. Да нас у музей завітала з Бешанковіч, нашы суседзі ўжо дакрануліся да прыгожага, дакраніцеся і вы, паважаныя сенненцы і жыхары раёна. Не паходзьце міма. На выставе “Душы асалода” вы ўпэўніцеся, што свет захапленняў чалавека шырокі і разнастайны і ў чарговы раз пераканаецеся, што творы ўражэнцаў беларускай зямлі па праву ўваходзяць у скарбніцу сусветнай культуры.
