Новости района
25 марта 2019
Молодежь Сенненщины присоединилась к республиканской акции «Выбираем студотряд!»
Праект прадугледжвае інфармаванне маладых людзей як патэнцыяльных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра, накіраваны на правядзенне кампаніі па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў і фарміраванне базы даных жадаючых працаўладкавацца ў іх.
Мерапрыемствы будуць праводзіцца раз на тыдзень з сакавіка па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама з сакавіка па ліпень — у тэрытарыяльных штабах студатрадаў.
Дарэчы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’явіў 2019-ы Годам студэнцкіх атрадаў. Такое рашэнне было прынята на III Пленуме Цэнтральнага камітэта саюза моладзі.
У мінулым годзе ў раёне было створана 5 атрадаў, у якіх працавалі 62 чалавекі. Наша моладзь была занята ў дзіцячых садках, на аб’ектах сельгасарганізацый, зернесушыльных комплексах, на добраўпарадкаванні гарадскіх аб’ектаў, у лясной гаспадарцы,.
Згодна з рашэннем Сенненскага райвыканкама пры РК ГА “БРСМ” створаны аператыўны штаб па працаўладкаванні. Сфарміраваны банк вакансій для навучэнцаў і студэнтаў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” у суполцы “Моладзь Сенненшчыны”, альбо патэлефанаваўшы па нумары 5-59-37.