back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Физкультурно-спортивный комплекс Памятник природы Капличка Озеро Сенненское ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно
Природа Сенненщины

Новости района

30 января 2018

Міліцыянер з Багушэўска вучыць падлеткаў кікбоксінгу і асновам крымінальнага права

Больш года ў гарадскім пасёлку Багушэўск на базе СШ №2 дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Падлетак”.

Стваральнікам яго з’яўляецца Дзмітрый Васільеў, капітан міліцыі, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўнагадовых Сенненскага РАУС. Пад яго кіраўніцтвам падлеткі збіраюцца два разы на тыдзень, каб сумесна і з карысцю правесці час. Сам Дзмітрый, які 20 год працуе ў органах міліцыі, бачыць неабходнасць такіх гурткоў і заняткаў у школах раёна.

- Наш гурток мае як спартыўную, так і праваазнаямляльную накіраванасць, — каментуе Дзмітрый Васільеў. –Тут праводзяцца агульнаразвіваючыя практыкаванні, спартыўна-забаўляльныя гульні, гурткоўцы вывучаюць тэхніку прыёмаў кікбоксінга і самаабароны, а таксама знаёмяцца з Канстытуцыяй нашай краіны, Адміністрацыйным і Крымінальным кодэксамі, правіламі дарожнага руху. Мы стараемся прапагандаваць здаровы лад жыцця і заняткі фізкультурай.

Асаблівым часам для “Падлеткаў” з’яўляюцца канікулы, якія яны выкарыстоўваюць, каб пашыраць аб’ём заняткаў і наладзіць кантакты з іншымі школьнікамі. Так, на сёлетніх зімовых канікулах багушэўцы пабывалі ў Студзёнкаўскай ДССШ, дзе пазмагаліся ў эстафеце з тутэйшай моладдзю, якую араганізаваў мясцовы настаўнік фізкультуры і спорта Сяргей Быкаў. У гэтай эмацыйнай барацьбе перамагло сяброўства. А ўсё скончылася салодкімі пачастункамі.

Аляксандр ПАДАРОЖНЫ.
НА ЗДЫМКУ: члены гуртка “Падлетак” з салодкімі падарункамі пасля сяброўскай эстафеты ў Студзёнцы.

Голас Сенненшчыны http://www.senno.by/

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern