
Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 4-13-47
Горячая линия: (02135) 55296
Поспех моладзевага экіпажа заўважылі не толькі раённыя ўлады, адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя прыватнага прадпрыемства. Павіншаваць з працоўнай перамогай маладых камбайнераў прыехалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая русь» на чале з Таццянай Гарнак, якая ўзначальвае раённую арганізацыю, а таксама Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Яны ўручылі маладым механізатарам падарункі, у адрас хлопцаў прагучала шмат цёплых слоў. Было выказана спадзяванне бачыць іх пасля заканчэння навучальных устаноў у шэрагах сенненскіх хлебаробаў.
Дарэчы, ГА «Белая русь» апошнім часам даволі актыўна заяўляе пра сябе на Сенненшчыне. Сярод апошніх запамінальных акцый — падтрымка раённай арганізацыяй маладых сем’яў, якія прымалі ўдзел у першым этапе конкурса «Валадар сяла», дапамога дзецям са шматдзетных сем’яў напярэдадні новага навучальнага года.
