back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Озеро Сенненское Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс ЗАГС и фонтан Влюблённые
Памятник природы Капличка

Новости района

2 августа 2018

Лідары  жніва  вызначыліся  на  Сенненшчыне

Збожжавыя палеткі Сенненшчыны “нарадзілі” першых тысячнікаў жніва-2018. На камбайне Леаніда Парамонава з’явілася 5 зорка, якая сведчыць аб яго чарговай працоўнай перамозе, Аляксандра Карэліна – першая. Механізатараў кааператыўна-інтэграванай структуры на базе ААТ “Віцебскі мясакамбінат” з працоўнай перамогай віншавалі 1-га жніўня 2018 года.
На поле саўгаса імя Машэрава каля вёскі Пасад, дзе працавалі Нью Холанды, прыехалі прадстаўнікі раённай улады, прафсаюзаў, сельгасарганізацыі. Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарча, вітаючы камбайнераў-тысячнікаў з працоўнай перамогай, адзначыла не толькі іх асабісты ўклад у хлебны каравай Сенненшчыны. Значная яго доля -  гэта вынік працы ўсяго калектыву СУП “Саўгас імя Машэрава”. З 6980 тон збожжа, намалочанага на той час у раёне, 2569 тон — зерне, вырашчанае машэраўцамі. Яна ўручыла Леаніду Парамонаву і Аляксандру Карэліну дыпломы райвыканкама і РК прафсюза работнікаў АПК. у “давесак” да іх ад прафсаюза камбайнеры атрымалі знак лідараў жніва і грашовыя прэміі, а таксама кепкі з лагатыпам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
На цырымоніі ўганаравання перадавікоў жніва да прысутных звярнуўся Алег Скрабнеўскі, намеснік дырэктара ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Ён запэўніў, што ўраджайнасць палеткаў Сенненшчыны, дзе працуюць людзі і тэхніка холдынга, будзе расці. 36 цн збожжа з гектара, што зараз атрымоўваюць у саўгасе імя Машэрава, праз 2-3 гады падвоіцца, патроіцца на ўсёй плошчы, куды прыйдзе інтэграваная структура.
Над полем гучалі не толькі словы падзякі за працу. Для лідараў жніва самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры народнай творчасці выканалі  шчырыя песні, выказалі пажаданні моцнага здароўя і добрага надвор’я. Хлеб і песня ў беларусаў заўжды разам.

“Голас Сенненшчыны”
Фота Аляксандра Карбоўскага

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern