back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Озеро Сенненское Природа Сенненщины
Памятник природы Капличка

Новости района

29 марта 2017

Калі ўласнікі жывёлы не атрымаюць ва ўстаноўленыя тэрміны электронны пашпарт для каровы, яны не змогуць рэалізоўваць малако на перапрацоўку і, нават, здаць карову на мясакамбінат. Гэта датычыць як прыватных асоб, фермерскіх гаспадарак, так і грамадскіх сельгасарганізацый.

Справа ў тым, што летась  набыў юрыдычную сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочванні сельскагаспадарчых жывёл (гуртоў), ідэнтыфікацыі і адсочванні прадуктаў жывёльнага паходжання”. Як ён рэалізуецца на сенненшчыне расказвае Вольга Гардзецкая, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

-Вольга Ўладзіміраўна, раскажыце пра сутнасць новаўвядзення. Для чаго спатрэбілася пагалоўная “пашпартызацыя” жывёлы?
-Пачнём з таго, што свет усё больш глабалізуецца, пашыраюцца кантакты людзей, паскараецца распаўсюджванне хвароб. Узрастае медыцынскае ўздзеянне, у тым ліку на жывёлу. У адказ на гэта санітарныя, ветэрынарныя службы ўзмацняюць кантроль за здароўем жывёлы, за характарам   хвароб і іх лячэннем. Для гэтага і ўводзіцца ідэнтыфікацыя жывёлы.
-Каго непасрэдна закранае закон? Якія віды жывёлы павінны быць ідэнтыфікаваны?
-Над рэалізацыяй закона павінны працаваць уласнікі буйной рагатай жывёлы, свіней, коней, авечак і коз. Каму яны належаць, не так і важна, у даным выпадку вызначальнае значэнне мае факт рэалізацыі жывёлаводчай прадукцыі ці пагалоўя на малаказавод, мясакамбінат, юрыдычным і фізічным асобам, якія разводзяць, вырошчваюць, утрымліваюць, перамяшчаюць, забіваюць, рэалізоўваюць пагалоўе, пускаюць у абарот, перапрацоўваюць і ўтылізуюць прадукты жывёльнага паходжання.
-Атрымоўваецца, што ўсе гаспадары падсобных гаспадарак павінны атрымаць на кожную галаву жывёлы ідэнтыфікацыйны знак.
-Так. Інакш малако, мяса можна будзе выкарыстоўваць толькі для ўласных патрэб. Здаць іх на перапрацоўку не атрымаецца.
-Ідэнтыфікацыя – гэта што такое? Як яе зрабіць?
-Па сутнасці ідэнтыфікацыя – гэта электронны пашпарт, куды заносіцца ўся інфармацыя пра жывёлу: дата нараджэння, правядзенне прышчэпак, перанесеныя захворванні, ім пацвярджаецца рэгістрацыя асобнай галавы жывёлы ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме, устанаўліваецца ідэнтыфікацыйны нумар. Ён, дарэчы, унікальны, не паўтараецца і больш ніколі не выкарыстоўваецца ў выпадку гібелі ці забою жывёлы. Сродкамі ідэнтыфікацыі з’яўляюцца бірка, татуіроўка, мікрачып ці бірка з мікрачыпам.
-Што канкрэтна трэба зрабіць уласніку жывёлы, каб атрымаць пашпарт на яе?
-Закон вызначае, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады распрацоўваюць і выносяць для зацвярджэння мясцовымі Саветамі дэпутатаў узгодненых з дзяржаўнай установай “Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі” праекты планаў па правядзенні ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёлы сельгаспрадпрыемстваў і насельніцтва.
-Што ўяўляе з сябе дзяржаўная інфармацыйная сістэма. Якія затраты панясе ўласнік жывёлы, каб унесці ў яе неабходныя звесткі?
-Цэнтр бясплатна прадастаўляе ўласнікам сельгасжывёлы, вытворцам прадукцыі жывёльнага паходжання доступ да адпаведных рэсурсаў. Робіцца гэта праз Інтэрнэт і адказных асоб. Цэнтр вядзе рэестры, фарміруе і выдае пашпарты жывёлы. На дагаварной аснове аказвае паслугі па ажыццяўленні ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёлы. У рэестр сельгасжывёлы трэба ўнесці дату яе рэгістрацыі, дату і месца нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар, месца ўтрымання, паходжанне, від, пароду і пол, праведзеныя ветэрынарныя мерапрыемствы, звесткі пра перамяшчэнні, забоі, гібель. Афармленне гэтых дакументаў – справа ўласнікаў жывёлы. На іх аснове цэнтр фарміруе электронны пашпарт кожнай галавы жывёлы. Акрамя таго фарміруецца рэестр уласнікаў жывёлы, сродкаў ідэнтыфікацыі.
-Раскажыце больш падрабязна, як выглядаюць сродкі ідэнтыфікацыі.
-Для ідэнтыфікацыі буйной рагатай жывёлы выкарыстоўваюцца біркі альбо біркі з мікрачыпам, для племянных свіней – бірка і бірка з мікрачыпам, для астатніх свіней – бірка ці татуіроўка, для коней – мікрачып. Большасць свіней юрыдычных асоб і ІП ідэнтыфікуюцца гуртом (статкам), жывёле фізічных асоб прысвойваецца адпаведны нумар. За гэта давядзецца ўнесці некаторую суму сродкаў. Зараз важна вызначыць і зацвердзіць загадамі спецыялістаў, адказных за ўнясенне інфармацыі ў рэестр. Асобна давядзецца прызначаць адказных за работу са статкам насельніцтва. Звесткі пра іх трэба паведаміць у цэнтр, каб атрымаць код і пароль для доступа ў інфармацыйную сістэму.
-Дзякую за размову.

Гутарыў Аляксандр ІЎЕЎ.

Голас Сенненшчыны http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern