back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Парк Трёх Героев Парк Трёх Героев Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс
Природа Сенненщины

Новости района

27 сентября 2017

Два экіпажы зернеўборачных камбайнаў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі РУП “Інстытут меліярацыі” ў чарговы раз сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на жніве: Барыс Гарнак і Віктар Гарнак – сярод моладзі, Аляксей Гарбачоў і Уладзімір Васілёнак – сярод экіпажаў камбайнаў маркі КЗС-10К “Палессе”

На іх рахунку адпаведна намалот ў 1751, 43 і 1923,25 тоны збожжа.

І яшчэ адно невялікае, але важнае ўдакладненне, якое дазваляе больш аб’ектыўна ацаніць дасягненне. Поспех да сенненскіх камбайнераў прыйшоў з выкарыстаннем машын, што эксплуатуюцца больш за дзесяць сезонаў.

А ўпершыню хлебаробы ВДМС заявілі пра сябе ў 2013 годзе. Тады на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013”, што праходзіў у Горках (Магілёўская вобласць), Аляксей Гарбачоў быў уганараваны за трэцяе месца сярод моладзевых экіпажаў. Пачынаючы з 2014 года, на абласны п’едэстал гонару ўздымаліся па два лепшыя экіпажы сельгасарганізацый.

У калектыве Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі ўсяго 30 чалавек. Прозвішчы Гарбачоў і Гарнак – самыя распаўсюджаныя.
— Большасць з іх – члены адной сям’і, — расказаў Валерый Кучко, дырэктар сельгасарганізацыі, — а галава яе, Аляксандр Гарбачоў – галоўны сеяльшчык зерневых культур, рапсу, бабовых траў. Штогод ён з дапамогай пасяўнога агрэгата «Лемкен» засявае каля 400 гектараў. Аляксей Гарбачоў — яго сын, Барыс Гарнак – зяць. Так што, можна сказаць, старэйшы Гарбачоў закладвае аснову для іх поспеху.
У сям’і Аляксандра Гарбачова вырасла сямёра дзяцей: чацвёра сыноў і тры дачкі. Усе яны фактычна працуюць у Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі. Так што поспех, рэкордныя намалоты, а сёлета ў арганізацыі сабралі на круг па 53 цэнтнеры зерневых, дасягненні экіпажаў зернеўборачных камбайнаў вынік працы ўсяго калектыву. І не так важна, якія прозвішчы яны носяць, якую работу выконваюць. Яны хлебаробы, для якіх выраз “родная зямля” не проста гук. Яны нарадзіліся тут, яны працуюць на зямлі і спадзяюцца, што іх справу прадоўжаць новыя пакаленні Гарбачовых і Гарнакоў.

Голас Сенненшчыны http://www.senno.by


НА ЗДЫМКУ: дружная сям’я Гарбачовых-Гарнакоў. У цэнтры — яе галава Аляксандр Гарбачоў, злева ад яго — зяць Барыс Гарнак, справа- сын Аляксей Гарбачоў.

Фота Аляксандра ЛАЗЮКА

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern