back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Озеро Сенненское ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые"
Физкультурно-спортивный комплекс

Новости района

21 июня 2017

Дэпутат абласнога Савета, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч пабываў на Сенненшчыне

Ён правёў прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Нямойтаўскім сельсавеце, у Багушэўску сустрэўся ў рамках адзінага дня інфармавання з калектывам ЗААТ “Milkonforest”.

На сустрэчу з ім у Нямойце прыйшлі Ірына і Васілій Біруліны. Маладая сям’я ніяк не можа засяліцца ў службовы дом, які атрыманы ва УП “Дружбінец”, бо ў ім патрабуецца правесці рамонт ацяпляльнай сістэмы, у тым ліку памяняць кацёл. Біруліны звярнуліся зноў за дапамогай да дэпутата, бо агавораныя раней дамоўленасці адміністрацыя прадпрыемства не выконвае.

Абмеркаваны новыя тэрміны закупу абсталявання і правядзенне рамонту. Яны ўзяты на асабісты кантроль дэпутатам і заяўнікамі.

У Багушэўску Алег Мацкевіч у час размовы з калектывам прадпрыемства, заснаванага на сродкі замежнага інвестара, вёў размову не толькі на тэму дня інфармавання. Былі абмеркаваны ўмовы працы, сацыяльны пакет, што прадастаўляецца прадпрыемствам, перспектывы развіцця. Удзел у размове прыняў заснавальнік “Milkonforest” і яго інвестар, грамадзянін Сербіі Жыварод Смількавіч.

НА ЗДЫМКУ: Алег Мацкевіч у час правядзення прыёму ў Нямойтаўскім сельвыканкаме.

«Голас Сенненшчыны» http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern