back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Природа Сенненщины Озеро Сенненское Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Парк Трёх Героев Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые
Природа Сенненщины

Новости района

4 мая 2017

Дэлегацыя з галандскага горада Зёйдволдэ на днях наведала Сенненшчыну. У райвыканкаме прайшла сустрэча замежнікаў з кіраўніцтвам раёна, затым госці пабывалі на буйнейшых сацыяльных аб’ектах

Стасункі паміж Сянном і Зёйдволдэ налічваюць два дзесяцігоддзя. Пачатак сяброўству паклаў візіт у галандскае мястэчка ў красавіку 1997 года выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната. Адпачынак для юных сенненцаў у Нідэрландах тады арганізавала дабрачынная арганізацыя “Дапамажы людзям”. З таго часу беларуска-галандскія ўзаемаадносіны ні разу не перарываліся.

На працягу ўсіх гэтых гадоў замежнымі дабрачыннікамі ў раён рэгулярна пастаўлялася гуманітарная дапамога для школ, устаноў аховы здароўя, малазабяспечаных і шматдзетных сямей, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў. Ёсць за што дзякаваць галандскім валанцёрам калектывам цэнтральнай раённай бальніцы і Сенненскай школы-інтэрната. Дзякуючы выдаткам дабрачыннай арганізацыі ў вышэйзгаданых установах капітальна адрамантаваны харчовыя блокі, дзе з’явілася новае сучаснае абсталяванне. Адметна, што сябры з Нідэрландаў дапамаглі не толькі фінансава, але і фізічна шчыравалі ў рамонтных работах. За кошт сродкаў, заробленых галандскімі веласіпедыстамі ў велапрабегу Масква-Зёйдволдэ, для ЦРБ набыта абсталяванне для пральні, стэрыялізацыйнага аддзялення, на дзве машыны папоўніўся аўтапарк хуткай медыцынскай дапамогі.

Па ініцыятыве кіраўніка гуманітарнай групы Зёйдволдэ Хэнка Холтмаата на базе школы-інтэрната пэўны час рэалізоўваўся сельскагаспадарчы праект, у рамках якога з Галандыі на Сенненшчыну ажыццяўляліся пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, насеннага матэрыялу, сродкаў аховы сельскагаспадарчых культур. Таксама за кошт дабрачыннай арганізацыі сенненскія фермеры прайшлі навучанне ў сельскагаспадарчай школе Эмельорд, што ў Галандыі.

Уручаючы сенненскія сувеніры кіраўніку дэлегацыі Ліі Шхонэвілле, старшыня райвыканкама Васілій Чараднік выказаў спадзяванне, што гэтыя стасункі будуць прыносіць плён і надалей. Сярод замежных гасцей было нямала моладзі. Нягледзячы на юны ўзрост, галандскія юнакі і дзяўчаты актыўна далучаюцца да валанцёрскай справы. Большасць з іх у Беларусі і на Сенненшчыне, у прыватнасці, упершыню, але ўражанні ад краіны, прызнаюцца, самыя пазітыўныя. Тыя ж, каму давялося не аднойчы бываць у нашым раёне з добрай місіяй, адзначылі станоўчыя змены ў абліччы райцэнтра, якія наш горад набыў дзякуючы абласным “Дажынкам — 2016”. Падчас аглядавай экскурсіі галандцы зазірнулі ў новы загс, пагулялі па алеях рэканструяванага парку Трох Герояў, пабывалі на шэрагу іншых знакавых “дажыначных” аб’ектах. Замежных гасцей гасцінна сустракалі ў Цэнтральнай раённай бальніцы, школе-інтэрнаце, аддзяленнях дзённага знаходжання інвалідаў і кругласутачнага знаходжання састарэлых у аграгарадку Багданава. Прыйшлі ў захапленне госці ад нацыянальных промыслаў, адраджэннем якіх займаюцца майстры раённага дома рамёстваў.

У гонар надыходзячага Дня Перамогі кіраўнікі дэлегацыі ўсклалі вянок да помніка Воіну-вызваліцелю ў цэнтральным скверы Сянна. Краіна цюльпанаў і млыноў, як і Беларусь, стала ахвярай гітлераўскай агрэсіі. Больш за пяць гадоў Нідэрланды знаходзіліся пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Толькі пятага мая 1945 года краіна была вызвалена саюзніцкімі войскамі. У трагічнай гісторыі Галандыі было месца такім жахлівым праявам нацызму, як халакост, голад. Усё гэты добра знаёма і нам, беларусам. Мабыць таму, нягледзячы на бачныя адрозненні, ёсць тое, што аб’ядноўвае жыхароў беларускага і галандскага мястэчкаў, і гэта — жаданне жыць у згодзе і рабіць дабро.

Вольга БАНДАРЭВІЧ http://www.senno.by/
Фота аўтара

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern