back_pattern
Рус

Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон: (02135) 4-13-47

Горячая линия: (02135) 55296

Озеро Сенненское Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые
Озеро Сенненское

Новости района

21 августа 2018

Чарговая тысяча Гарбачова і Васілёнка

Неаднаразовыя пераможцы рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў сярод камбайнераў, пастаянныя ўдзельнікі галоўных хлебаробскіх свят Аляксей Гарбачоў і Уладзімір Васілёнак, механізатары Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі, і ў сёлетняе жніво адзначыліся намалотам у 1 тысячу тон збожжа. Акрамя таго, на іх рахунку больш за 40 тон рапсу.

З працоўнай перамогай на днях іх віншавалі начальнік райсельгасхарча Аляксей Дойлін, які ўручыў камбайнерам Падзячныя пісьмы райвыканкама, і прафсаюзныя лідары раёна: Анатоль Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, Аляксандр Макаранка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК. Яны адзначылі працу камбайнераў каштоўнымі падарункамі. Асабісты рахунак механізатараў працягвае папаўняцца. Цырымонія ўшанавання праходзіла на полі, дзе вялася ўборка гарчыцы, на суседніх палетках даспявае яравы рапс.

У гэтыя дні працягваюць жніво абодва камбайны сельгасарганізацыі, адзін з якіх, дарэчы, эксплуатуецца 13-ы сезон, другі – 14-ы. Ад таго працоўны поспех камбайнераў становіцца яшчэ больш важкім.

Будзе ў ВДМС і яшчэ адзін тысячнік. Да запаветнай мяжы наблізіўся экіпаж Барыса Гарнака і Віктара Гарнака. Нягледзячы, што ў пачатку сёлетняга жніва іх падвяла тэхніка – выйшаў са строю рухавік камбайна.

— На шчасце, на складзе быў запасны. Хлопцы таксама пастараліся – ноч працавалі, каб замяніць яго, — расказаў Валерый Кучко, дырэктар ВДМС.

Голас Сенненшчыны http://www.senno.by/

Деловое сотрудничество
Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?
Интернет-ресурсы
back_pattern