
Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail:info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 4-13-47
Горячая линия: (02135) 55296
У Багушэўскім аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна” створана новае спецыялізаванае рабочае месца з далейшай адаптацыяй да працоўнай дзейнасці па прафесіі “сацыяльны работнік”.
Сродкі на яго стварэнне ў суме 14,8 мільёна рублёў выдзелены дзяржаўным пазабюджэтным фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Новы сацыяльны работнік аказвае наступныя віды паслуг: мыццё бялізны ў машыне-аўтамаце, прасаванне бялізны, дробны рамонт адзення. Гэтымі паслугамі могуць карыстацца грамадзяне, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Заяўкі прымаюцца па адрасе: г.п. Багушэўск, вул. Савецкая, д. 19 (кантактны тэлефон: 5 – 06 -80).
