back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў
Галоўная Адно акно СЛУЖБА ”АДНО АКНО“

СЛУЖБА ”АДНО АКНО“

СЛУЖБА ”АДНО АКНО“ Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 ”Аб службе ”адно акно“ і з'яўляецца формай арганізацыі дзейнасці райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне на тэрыторыі Сенненскага раёна па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

АСНОЎНАЯ МЭТА СЛУЖБЫ ”АДНО АКНО“ – забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх.

СЛУЖБА ”АДНО АКНО“ ў Сенненскім раённым выканаўчым камітэце размешчана на першым паверсе адміністрацыйнага будынка па адрасе: вул. Карла Маркса, 2, 211117, г. Сянно

РЭЖЫМ РАБОТЫ СЛУЖБЫ ”АДНО АКНО“:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 8.00 да 17.00 без перапынку на абед
серада: з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед
трэцяя субота месяца: з 9.00 да 12.00
выхадныя дні: першая, другая, чацвёртая субота месяца і нядзеля

АДКАЗНЫЯ ЗА РАБОТУ СЛУЖБЫ:
Маханькова Жанна Альбертаўна, галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
Замяшчаепадчас адсутнасці:
Макоўская Людміла Мікалаеўна, загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
тэл. 4-13-98

АДЗІНЫ ДАВЕДАЧНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ НУМАР па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур – 142.

АГУЛЬНАЕ КІРАЎНІЦТВА АРГАНІЗАЦЫЯЙ РАБОТЫ І КААРДЫНАЦЫЯЙ ДЗЕЙНАСЦІ СЛУЖБЫ ”АДНО АКНО“ ажыццяўляе кіраўнік спраў-начальнік упраўлення справамі райвыканкама Цяцюеў Алег Анатольевіч, тэл. 4 14 45.

РЭЖЫМ РАБОТЫ СЕННЕНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля
тэл. ”гарачай лініі“: (02135) 4 12 96
Электронны адрас: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Інтэрнэт-сайт: http://senno.vitebsk-region.gov.by

ВЫШЭЙСТАЯЧЫ ОРГАН
ВІЦЕБСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
вул. Гогаля, 6, 210010, г. Віцебск
Рэжым работы:
панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля
тэл. ”гарачай лініі“: (0212) 33 61 63
Інтэрнэт-сайт: http://vitebsk-region.gov.by

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern