
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Рознічны тавараабарот у студзені - красавіку 2020 года склаў Br16,5 млрд, або 104,7 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аптовы тавараабарот склаўся на ўзроўні Br30 млрд і знізіўся на 10,3 працэнта да ўзроўню студзеня - красавіка 2019 года.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва склаў Br14,5 супраць Br13,2 за аналагічны перыяд папярэдняга года.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 91,4 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, у студзені - красавіку дасягнуў Br15,1 млрд, або 106,3 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання за чатыры месяцы 2020 года склаў Br810,2 млн і знізіўся на 11,2 працэнта да ўзроўню студзеня - красавіка 2019-га.
