
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне духоўных арыенціраў - сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці.
"Абапіраючыся на традыцыйныя маральныя каштоўнасці, разам з верай мы перадаём нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў, што дапамагае ствараць будучыню на прынцыпах міру, павагі і добрасуседства, такіх запатрабаваных на сучасным этапе развіцця грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. "Няхай гэта светлае свята напоўніць вашы дамы цеплынёй узаемаразумення і дабрабытам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
