
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Арменіі Заграб Мнацаканян правялі тэлефонную размову, абмеркаваўшы шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных утварэнняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі віталі цеснае і аператыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі па аказанні садзейнічання грамадзянам у вяртанні на радзіму ва ўмовах складанай гуманітарнай сітуацыі, звязанай з закрыццём граніц, а таксама намецілі далейшыя крокі па актывізацыі ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін", - праінфармавалі ў МЗС.
