back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны рэспублікі

9 снежня 2019

Акцыя "Нашы дзеці" стартуе ў Беларусі 9 снежня

Навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартуе ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 9 снежня, паведамляе БЕЛТА.

Штогод у час акцыі кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых улад, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаюць падарункі, аказваюць дапамогу ў вырашэнні бягучых праблем.

Цяперашняя акцыя будзе праходзіць да 10 студзеня. Пра сваё жаданне паўдзельнічаць заявілі ўжо каля 100 арганізацый. Наведаць у гэтым годзе можна больш за 130 аб'ектаў.

Цэнтральная падзея акцыі - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У ім прымуць удзел 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод іх выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай працы, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей пройдуць у час зімовых канікул у абласных цэнтрах і Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гарадоў і раёнаў.

У мінулым годзе на падарункі і матэрыяльную дапамогу было пералічана больш за Br1,5 млн. Самымі актыўнымі спонсарамі сталі Беларускі дзіцячы фонд, Беларускі саюз жанчын, БЧ, Беларусбанк, "Еўраопт". У акцыі былі задзейнічаны больш за 230 тыс. дзяцей.-0-

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern