back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны рэспублікі

4 ліпеня 2019

Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прадаўжаецца ў Беларусі

Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", прысвечаная 75-годдзю вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадаўжаецца па ўсёй краіне, паведамляе БЕЛТА.

Акцыя праходзіць у Беларусі як даніна памяці подзвігам і лёсам тых, хто ўнёс свой уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу. Усклаўшы кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску, да акцыі далучыліся прадстаўнікі Міністэрства абароны на чале з міністрам Андрэем Раўковым.

Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны да Вечнага агню прыйшоў сёння старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

Беларускія пагранічнікі таксама прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах. У Мінску кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і ваеннаслужачыя Мінскага гарнізона ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Беларусі. Мерапрыемства прайшло каля воінскага пахавання на бульвары Талбухіна, каля памятнага знака воінам, якія загінулі 3 ліпеня 1944 года пры вызваленні Мінска. Пагранічнікі таксама ўсклалі кветкі каля мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Андрэю Кіжаватаву, начальніку пагранзаставы і ўдзельніку абароны Брэсцкай крэпасці, які гераічна загінуў у чэрвені 1941 года, каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", а таксама ў месцах пахавання воінаў-вызваліцеляў Беларусі.

Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" можа далучыцца любы жадаючы. Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак праходзяць па ўсёй краіне.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern