
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
У Віцебску завяршаецца будаўніцтва новай дарогі, якая злучыць праспект Будаўнікоў з вуліцай Караткевіча ў мікрараёне Білева.
Дарога будзе мець тры паласы ў абодва бакі, тут пусцяць грамадскі транспарт. Даўжыня злучальнай магістралі будзе каля 900 м. Таксама ўжо відаць контуры пешаходнай і веладарожкі, яны будуць раздзелены зялёнай паласой. Амаль поўнасцю заасфальтавана сама магістраль.
