back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

16 красавіка 2019

У Беларусі засталося пасеяць менш як 10 працэнтаў ранніх яравых

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны ў Беларусі на 804,2 тыс. га, што складае 91,5 працэнта запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раней за ўсё работы пачаліся ў паўднёвых рэгіёнах, у выніку ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях сяўба ранніх яравых збожжавых ужо завершана. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 90,7 працэнта запланаваных плошчаў, Мінскай - на 93,2 працэнта, Магілёўскай - 93,1 працэнта, Віцебскай - 72,1 працэнта.

Сяўба льну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 14,9 тыс. га (29 працэнтаў плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 43,6 тыс. га (45,4 працэнта плана). Пачалася сяўба бульбы (1,02 тыс. га, або 4,14 працэнта ад запланаванага) і агародніны (1,25 тыс. га, або 22,3 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 16,54 тыс. га (7,42 працэнта плана), на сілас - на 4,3 тыс. га (0,53 працэнта плана).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы больш як 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых). Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.-0-

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern