
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Цэнтр бяспекі МНС адкрылi у Наваполацку па вул. Камсамольскай, 22. У цырымоніі прымаў удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, паведамілі БЕЛТА у абласным упраўленні МНС.
Цэнтр створаны па аналогіі двух адкрытых раней у Віцебску і Барані Аршанскага раёна. Ён таксама складаецца з навучальных пляцовак "Правілы паводзін пры НС тэхнагеннага характару", "Выклік экстраных службаў", "Правілы бяспекі жыццядзейнасці ў побыце", "Аказанне першай дапамогі", "Эвакуацыя з задымленага памяшкання" і іншыя. Для навучання наведвальнікаў тут будуць выкарыстоўваць тэхналогію дапоўненай рэальнасці. Навінай цэнтра стане пляцоўка "Прамысловая бяспека".
Адрозненне гэтага аб'екта ў тым, што ўвесь інтэрактыўны функцыянал і праграмнае забеспячэнне мадулятараў распрацавалі студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У цэнтр будуць прывозіць дзяцей з суседніх гарадоў і раёнаў.
