
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Спектакль "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 22 лютага ў час паказу ў Палацы культуры "Нафтан" Наваполацка наведалі 610 гледачоў, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
Найстарэйшы спектакль Купалаўскага тэатра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Яго прэм'ера ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Ільва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. За час існавання спектакля над ім працавала некалькі пакаленняў лепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў школай сцэнічнага майстэрства. Штогод кожны новы тэатральны сезон у Купалаўскім адкрываецца менавіта "Паўлінкай".
Гледачы цёпла ўспрымаюць пастаноўку дзякуючы спалучэнню яркіх народных характараў, цікаваму сюжэту, народным песням і танцам, мілагучнай мове класіка беларускай літаратуры і майстэрству выканаўцаў. Наступны гастрольны паказ "Паўлінкі" адбудзецца на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 22 красавіка.
Як дадалі ў тэатры, 22 лютага на Галоўнай сцэне ў Мінску адбыўся паказ спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў". Такім чынам, агульная колькасць гледачоў Купалаўскага за адзін дзень склала 950 чалавек.
