back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

7 лютага 2019

Першы экспартны поезд беларускіх тавараў адправіцца з Оршы ў Кітай 11 лютага

Першы экспартны поезд з беларускімі таварамі лагістычнага аператара "Брэміна груп" адправіцца па маршруце Орша - Наньчан (правінцыя Цзянсу, КНР) 11 лютага. Аб гэтым паведаміў сёння на адкрыцці аўтамабільнага лагістычнага тэрмінала мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу "Брэміна-Орша" ў пасёлку Балбасава старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў "Брэміна-груп" Аляксандр Зайцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Зайцава, гэта першы экспартны поезд, які рыхтуецца да адпраўкі "Брэміна груп" у партнёрстве з кітайскай кампаніяй Cosco Shipping. У Кітай адправіцца 41 кантэйнер, цяпер ідзе іх фарміраванне. Час у дарозе складзе 10 сутак, а вось дастаўка марскім шляхам заняла б больш за 40 дзён. У далейшым беларускі лагістычны аператар мае намер нарошчваць аб'ёмы адправак кантэйнерных грузаў з Оршы, арганізаваўшы маршрут з рэгулярнасцю адзін раз у месяц.

Орша прымае фірменны кантэйнерны поезд "Брэміна груп" з Кітая рэгулярна з мая 2018 года. Цяпер гэта два разы ў тыдзень. "Мы не спыняемся на дасягнутым і гатовы сумесна з партнёрамі развіваць гэты маршрут", - падкрэсліў Аляксандр Зайцаў.

Ён адзначыў, што за апошнія гады створана добрая аснова для развіцця кантэйнерных перавозак праз Оршу і яе інтэграцыі ў маршруты Шаўковага шляху. "У нашых планах стварэнне сучаснага чыгуначнага тэрмінала на тэрыторыі "Брэміна-Орша", на якім будзе ажыццяўляцца ўвесь спектр аперацый з кантэйнернымі грузамі", - дадаў Аляксандр Зайцаў.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern