back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

26 верасня 2019

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 160  жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, органаў унутраных спраў, хатнія гаспадыні.

У іх ліку ўрач Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Алімусіна, прадавец магазіна Маларыцкага раённага спажывецкага таварыства Алена Коцел, рамеснік з Пінска Вера Краўчук, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама Галіна Серафімава, сацыяльны работнік Хойніцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Бурэй, машыніст крана ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" Марыя Шылава, памочнік выхавальніка Міжэвіцкага ясляў-сада Слонімскага раёна Іна Асцюкевіч, педагог сярэдняй школы нумар 19 Магілёва Наталля Гурэева, швачка ААТ "Бабруйсктрыкатаж" Ганна Лукашова.-0-

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern