back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

18 чэрвеня 2019

Мінэканомікі падрыхтавала карту кластараў Беларусі

Міністэрства эканомікі пераўтварыла вынікі маніторынгу кластарнага развіцця рэгіёнаў у карту кластараў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

Карта падрыхтавана на падставе матэрыялаў, прадстаўленых аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, а таксама з улікам уласнай ацэнкі дынамікі кластарызацыі рэгіёнаў. На яе аснове ўсе зацікаўленыя могуць атрымаць нагляднае ўяўленне аб патэнцыяле кластарнага развіцця асобных рэгіёнаў і краіны ў цэлым, ацаніць узровень самаарганізацыі бізнесу, яго гатоўнасць да ўласнай кансалідацыі, кааперацыі і сістэмнай інтэграцыі з сектарамі навукі і адукацыі.

Цяпер кластарны ландшафт Беларусі падраздзяляецца на кластары дзеючыя, кластары, якія фарміруюцца, і патэнцыяльныя кластары. Дзеючыя - гэта фарміраванні юрыдычных асоб, якія арганізацыйна аформіліся, выбралі Савет кластара, рэалізуюць фармалізаваную стратэгію развіцця кластара (кластарны праект), а таксама на рэгулярнай аснове праводзяць мерапрыемствы па ўзгодненых напрамках дзейнасці. Сёння такіх чатыры: ІТ-кластар горада Мінска на базе навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк" і Парка высокіх тэхналогій (аб'ядноўвае больш за 50 арганізацый); медыка-фармацэўтычны кластар Віцебскай вобласці на базе саюза юрыдычных асоб "Медыцына і фармацэўтыка - інавацыйныя праекты" (аб'ядноўвае каля 10 арганізацый); кластар у галіне прыборабудавання Мінска і Мінскай вобласці на базе асацыяцыі "Інавацыйнае прыборабудаванне" (аб'ядноўвае 10 арганізацый); кластар у галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі Прыпяцкага Палесся на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і ТАА "Тэхнапарк "Палессе" (аб'ядноўвае 28 юрыдычных асоб). Кластары, якія фарміруюцца, маюць ініцыятыўныя групы для іх стварэння, сфарміраваны саветы кластараў, а таксама зроблены першыя крокі па супрацоўніцтве на аснове кластарнай мадэлі развіцця - такіх у Беларусі чатыры. Патэнцыяльныя кластары - пятнаццаць груп суб'ектаў гаспадарання, якія маглі б стаць лакаматывам эканамічнага развіцця на сваіх тэрыторыях.

Актуалізацыя карты кластараў будзе ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове па меры змянення кластарнага ландшафту рэгіёнаў. Такім чынам, зроблены важны крок па забеспячэнні ўкаранення кластарнай мадэлі развіцця ў практыку гаспадарання і кіравання, што склалася ў Беларусі, адзначылі ў Мінэканомікі.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern