back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

16 ліпеня 2019

Казахстанец набраў найбольшы бал на конкурсе "Славянскага базару"

Прадстаўнік Казахстана Адзільхан Макін захаваў лідарства на XXVIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сцэне Летняга амфітэатра ў выкананні 16 удзельнікаў конкурсу "Славянскага базару" прагучалі сусветныя хіты, дапоўненыя харэаграфіяй шоу-балета Алы Духавай "Тодэс".

Гледачы слухалі і падпявалі песні ў асноўным на англійскай мове. Таму вядучыя Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі прасілі канкурсантаў аб пары фраз на роднай мове - каб віцебская публіка пачула мовы фестывалю.

Ваня Зданюк са сцэны вітаў гасцей форуму, а таксама дзякаваў маме, якая балела за яго ў зале, і ўсю сваю каманду. За два дні ён стаў уладальнікам 170 балаў.

Сыін Лі вучыла залу падпяваць ёй па-кітайску - так беларусы навучыліся гаварыць аб сваёй гатоўнасці дапамагчы перасекчы раку. А яшчэ - шчодра купаць у апладысментах уладальніцу 142 балаў.

Ніяк не мог наспявацца і Адзільхан Макін з Казахстана: як толькі аддыхаўся пасля надрыўнага выканання конкурснай песні, ён падарыў зале меладычнае гучанне народнай кампазіцыі. Але нават без гэтай дэманстрацыі Адзільхан удастоіўся амаль усіх дзясятак і ў суме за два дні набраў 178 балаў.

Заклік Ілай на іўрыце да міру ва ўсім свеце і без перакладу быў зразумелы. Гэтак да ўдалося дзяўчыне дастукацца сваім вакалам да сэрцаў гледачоў і журы - у яе ў выніку 171 бал.

Швейцарац Тэа пахваліўся сваім талісманам Пікачу, які прынёс яму на конкурсе 145 балаў.

Армянская мова, як ні старалася Моніка Манучарава, вядучым так і не паддалася. Можа, яны паспеюць падвучыць да вяселля Монікі, якое адбудзецца гэтымі днямі. Ад журы спецыяльных падарункаў не было - гэта ж конкурс. І вынік - 159 балаў.

Лідзія Брэска з Латвіі для конкурсу пранікнёна спявала на іспанскай, а па-за ім - гэтак жа эмацыянальна на латгальскай. Яе вынік - 156.

"Каралева ночы" Чэс з Мальты выступіла на сцэне не горш за Уітні Х'юстан, сабраўшы ў сваю скарбонку ўсяго 161 бал ад журы.

Іван Дзятлаў з Расіі, біяграфія сям'і якога звязана з Беларуссю, паспрабаваў з дапамогай залы выканаць фрагмент "Алесі". Адчувалася, што любоў да вакалу і сусветнай песеннай культуры ў хлопца ў крыві. Але журы гэтага аказалася недастаткова - у выніку 168 балаў.

Лідзія Ісак з Малдовы нагадала Дзянісу Дудзінскаму першы конкурсны дзень, калі ён папрасіў яе прачытаць тэкст песні на беларускай мове. Давялося яму ў адказ не проста чытаць - спяваць. Вядучы дзяўчыну парадаваў, а журы не вельмі - у яе 167 балаў.

З дапамогай Паўліны гледачы вывучылі слова "ўсмешка" вельмі забаўным спосабам - калі скласці англійскія словы sheep sock is, то прагучыць вельмі падобна. Ці падарыла ўсмешку самой Паўліне журы сумай балаў 167, сказаць цяжка.

Ліліт Мінасян атрымала ад журы 163 балы і больш гарачы прыём - ад залы. Дзяўчына армянскага паходжання пачала было перакладаць з польскай на англійскую свае словы ўдзячнасці, але гэтага не трэба было, мы ж суседзі.

Самы малады ўдзельнік Нікі Танеў з Балгарыі, які пакарыў у першы дзень сваім пачуццём гумару, аказаўся яшчэ і зразумелым субяседнікам. І вельмі эмацыянальным - расчуліўся, пакуль дзякаваў за гонар удзельнічаць у конкурсе. І няхай 159 балаў далёкія ад прызавых месцаў, але публіка Нікі абавязкова запомніць.

Украінец Дзмітрый Бабак мог бы нават не гаварыць аб сваёй любові да Беларусі - яна відавочная і, вядома, узаемная. А лішні раз паслухаць спяванне пераможцы праекта "Х-Фактар" - хто ж адмовіцца! Нават журы не супраць. Але на балы гэта не паўплывала - вынік Дзмітрыя 167.

Здаецца, бліжэй да завяршэння конкурсу гледачы сталі разумець наогул усе еўрапейскія мовы. Нямецкую дык дакладна. У Эміны 153 балы.

Завяршаў праграму хлопец з Грузіі Георгій Путкарадзэ. І цалкам паспяхова - са 171 балам. Апошнім часам яго радзіма ўсё часцей прываблівае беларускіх падарожнікаў. Таму хутка мы станем лепш разумець і гэту дружалюбную мову.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern