
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Энергетыкі Віцебскай вобласці вырашылі падтрымаць медыкаў, якія ратуюць жыцці людзей у бальніцах рэгіёна. У Віцебску і Оршы ў філіялах прадпрыемства, дзе ёсць сталовыя, пачалі рыхтаваць комплексныя абеды для медыцынскага персаналу ўстаноў аховы здароўя, перапрафіляваных для лячэння пацыентаў з COVID-19. Бясплатнае гарачае харчаванне арганізавалі "Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы" (Віцебск) і "Цяплічны" (Орша).
Гатовыя стравы ўпакоўваюць у спецыяльныя ланч-боксы і адвозяць медыкам. Штодзённа энергетыкі бязвыплатна будуць дастаўляць ва ўстановы аховы здароўя 200 комплексных абедаў для медыцынскага персаналу.
