back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

28 ліпеня 2020

Анлайн-трансляцыі мерапрыемстваў «Славянскага базару» набралі 7,5 млн праглядаў

Трансляцыі мерапрыемстваў "Славянскага базару ў Віцебску" ў інтэрнэце набралі 7,5 млн праглядаў, паведаміў журналістам кіраўнік фестывалю, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль у гэтым годзе з-за пандэміі прайшоў у іншым фармаце. Замест запланаваных дзевяці "Славянскі базар" доўжыўся чатыры дні. На думку Глеба Лапіцкага, гэта цалкам аптымальны варыянт. "Мне не хапіла для паўнаты карціны яшчэ аднаго дня, каб рэалізаваць два праекты: уверцюру да фестывалю "Рок на ўсе часы" і канцэрт каманд КВЗ. Але рок-канцэрт перанесены на наступны год, а над КВЗ-праектам мы працуем", - адзначыў ён. Паступова фестываль можа вярнуцца да сваёй традыцыі, калі праводзіліся дні культур Беларусі, Украіны і Расіі.

У цяперашніх умовах, калі многія госці не змаглі прыехаць на фестываль, арганізатары пастараліся, каб пра форум даведалася як мага больш чалавек. "Трансляцыі мерапрыемстваў на сайце фестывалю і ў яго групе ў "Аднакласніках" набралі 7,5 млн праглядаў. У Летнім амфітэатры прайшло сем асноўных падзей, іх наведалі больш за 35 тыс. гледачоў", - сказаў Глеб Лапіцкі.

Падвядзенне адміністрацыйна-фінансавых вынікаў яшчэ наперадзе, але папярэдне фестываль выходзіць на 80 працэнтаў акупнасці. "Нельга забываць, што ёсць праекты, якія па сутнасці сваёй не могуць акупіцца, напрыклад конкурсы. Калі адмовіцца ад іх, то цікавасць да фестывалю знікне. Без конкурсаў, маладзёжных, вулічных і іншых праектаў не будзе свята, атмасферы", - адзначыў Глеб Лапіцкі . Ён таксама падзякаваў спонсарам і партнёрам за фінансавую дапамогу ў правядзенні фестывалю.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern