back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

13 чэрвеня 2019

Абласныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва павінны фіксаваць агульнасістэмныя праблемы бізнесу - Турчын

Абласныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва павінны фіксаваць як лакальныя, так і агульнасістэмныя праблемы бізнесу, заявіў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер асноўная наша работа - фарміраванне абласных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Указам вызначана, што Савет Міністраў выпрацоўвае тыпавое палажэнне аб абласным савеце, і цяпер якраз ідзе работа над гэтым дакументам. Мы хацелі б крыху структураваць нашу работу. Абласныя саветы - гэта людзі, якія знаходзяцца на месцах і ведаюць праблемы, якія хвалююць бізнес. Хацелася б, каб пытанні, што ўваходзяць у кампетэнцыю мясцовых органаў улады, - зямельныя, маёмасныя, - вырашаліся на ўзроўні абласных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва", - сказаў Аляксандр Турчын.

Ён таксама адзначыў, што ў абласных саветах павінны фіксавацца ў тым ліку тыя праблемы, якія ёсць на месцах, але пры гэтым маюць не лакальны, а агульнасістэмны характар. Гэта дасць магчымасць акумуляваць гэтыя праблемы ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва і выходзіць у тым ліку з заканадаўчымі ініцыятывамі.

На пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва абмяркоўваюцца актуальныя праблемы развіцця бізнесу і прыярытэтныя напрамкі работы савета, арганізацыя ўзаемадзеяння з тэрытарыяльнымі саветамі па развіцці прадпрымальніцтва і прадпрымальніцкімі саюзамі (асацыяцыямі), а таксама дзейнасць выканаўчага органа савета - Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва. Указам нумар 173 "Аб удасканаленні дзейнасці Савета па развіцці прадпрымальніцтва" абноўлены персанальны склад савета. У яго ўключаны кіраўнікі і ўласнікі розных прадпрыемстваў краіны. У сваю чаргу прадстаўнікі іншых прадпрымальніцкіх саюзаў (асацыяцый) атрымаюць статус афіцыйных партнёраў, які дасць ім магчымасць прымаць удзел у рабоце савета і выконваць іншыя функцыі. У сувязі з гэтым на пасяджэнні разглядаліся крытэрыі вызначэння афіцыйных партнёраў савета.

Дырэктар Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава выказала прапанову па гэтых крытэрыях. Статус афіцыйных партнёраў савета прапануецца прадаставіць саюзам (асацыяцыям), якія з'яўляюцца аб'яднаннямі юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым колькасць членаў рэспубліканскага (абласнога) саюза або асацыяцыі павінна быць не меншая за 100, прафесійнага - не меншая за 30. Гэты варыянт абмяркоўваўся сёння на пасяджэнні савета, былі выказаны заўвагі. Паступіла таксама некалькі альтэрнатыўных прапаноў па крытэрыях вызначэння афіцыйных партнёраў савета. Канчатковае рашэнне пакуль не прынята.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern