back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў
Галоўная Эканоміка Інвестарам Інвестыцыі ў Сенненскім раёне

Інвестыцыі ў Сенненскім раёне

Галоўнай мэтай інвестыцыйнай дзейнасці ў Сенненскім раёне з'яўляецца стварэнне ўмоў для прыцягнення розных формаў інвестыцый у эканоміку раёна за кошт мадэрнізацыі дзеючых і стварэння новых арганізацый, прадпрыемстваў і вытворчасцяў.
У студзені-снежні 2018 г. за кошт 3 суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміку раёна прыцягнута 144,9 тыс. даляраў ЗША прамых замежных інвестыцый. 
Усяго ў 2018 годзе арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі раёна, асвоена 18,6 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што склала 108,3 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2017 года.
Будаўніча-мантажныя работы ў 2018 г. выконваліся 25 суб'ектамі гаспадарання, найбольшую ўдзельную вагу прыпадае на ДЛГУ "Багушэўскі лясгас", Сенненскае УП ЖКГ, "саўгас імя Машэрава", УП" Віцебскаблвадаканал", Віцебскі філіял РУП "Белтэлекам" і ГА "Белвадгас".
Усяго на будаўніча-мантажныя работы прыцягнута 17,4 млн. рублёў, тэмп росту да ўзроўню мінулага года склаў 129,7 працэнта.
У структуры інвестыцый 39,6 працэнта займаюць будаўніча-мантажныя работы, удзельная вага інвестыцый, накіраваных на набыццё машын і абсталявання ў агульным аб'ёме інвестыцый склала 20,9 працэнта, іншыя работы і выдаткі займаюць 39,5 працэнта.
Асноўнымі крыніцамі фінансавання з'яўляюцца ўласныя сродкі арганізацый (49,8 працэнта агульнага аб'ёму інвестыцый), сродкі кансалідаванага бюджэту (19,3 працэнта) і іншыя крыніцы (12,4 працэнта). Доля сродкаў насельніцтва ў інвестыцыях у асноўны капітал складае 10,1 працэнта.
За студзень-снежань 2018 года ў эксплуатацыю ўведзена 4065 квадратных метраў жылля, з іх 2072 квадратнага метра за кошт уводу ў эксплуатацыю 40-кватэрнага жылога дома па завулку Касманаўтаў. Усяго на будаўніцтва жылых дамоў накіравана 4,3 млн. рублёў. 
Задача да канца 2019 года прыцягнуць у эканоміку раёна не менш як 700 тысяч даляраў прамых замежных інвестыцый, а таксама каля 25,4 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern