back_pattern
Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў
Галоўная Раён Геральдыка

Геральдыка

Пасля ўваходжання тэрыторыі сучаснага Сенненскага раёна ў склад Расійскай імперыі (1772) 16 жніўня 1781 г. Імператрыца Кацярына II «найвысока зацвердзіла» гербы Магілёўскага намесніцтва, сярод якіх і быў герб горада Сянно.

Развіццё гарадской гербатворчасці на дадзеным этапе праходзіла пад наглядам і пры асабістым удзеле М.М. Шчарбатава, які, на думку Н.А. Собалевай, "з'яўляўся знаўцам практычнай геральдыкі. У пастанове аб наданні новым заснаваным гарадам гербаў адзначаецца, што гербы, якія былі складзены геральдмейсцерам князем Шчарбатавым... Малюнкі ў гербоўніку складзены цалкам прафесійна, геральдычна дакладна: няма накладання колеру на колер, выкарыстаны геральдычныя фігуры, у большасці выпадкаў гербы простыя кампазіцыйна".

Як і ў астатніх гербах, у верхняй частцы герба горада Сянно размешчана  выява двухгаловага арла - Расійскага герба, "у знак таго, што гэтае намесніцтва далучана да імперыі Расійскай". Такое спалучэнне дзяржаўнага герба і гарадской эмблемы ўпершыню сустракаецца ў гербоўніку, які быў складзены князем Шчарбатавым ў 1775 г. Што ж тычыцца ніжняй частцы, то на ёй «у зялёным полі размешчаны дзве залатыя касы - знак багацця сенам, ад якога гэты горад і назву сваю атрымаў».
 
У 1862 годзе Б.Кенэ распрацаваў праект герба Сянно ў адпаведнасці з новымі правіламі: у зялёным шчыце 2 залатыя накрыж пакладзеныя касы лёзамі ўніз; у вольнай частцы -  герб Магілёўскай губерні; шчыт увенчаны срэбнай сценчатай каронай, акружаны залатымі каласамі, якія злучаны Александроўскай стужкай.
 
Сучасны герб горада Сянно – гэта дзве скрыжаваныя касы на фоне палатна. Ён быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 № 36.
 
Герб Сянно і Сенненскага раёна адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

 


 
   

Інтэрнэт-рэсурсы
 
back_pattern